Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.03.2016
Лявон Вольскі збірае грошы на працяг «Грамадазнаўства» (відэа)

Музыка вырашыў звярнуцца па дапамогу да сяброў і прыхільнікаў, каб запісаць новы альбом.

Лявон кажа, што канцэпцыя яго новага альбому цалкам гатовая, некаторыя песні нават запісаныя часткова ў студыі. Музыка зазначае, што гэтую працу можна будзе лічыць лагічным працягам яго альбому «Грамадазнаўства», які пабачыў свет у 2014-м. «Надыйшоў час гэтага працягу. Ёсьць усё – песьні, задумы, крэатыў, віленская студыя Снорэ Бэргеруда. Няма толькі фінансавага складніку працэсу, кажучы наўпрост – грошай. Вось так здараецца – раней неяк знаходзіліся, а цяпер – ну, ніяк», – заявіў музыка.

Збор сродкаў вырашана зрабіць на афіцыйным сайце спевака. Ахвяраваць можна суму ад 5 да 1500 еўра. Імёны ўдзельнікаў талакі абяцаецца пазначыць пры жаданні на старонцы, на дысках, а таксама запрасіць зняцца ў кліпе на адну з песень з будучага альбому.

Рэліз пакуль што безназоўнага дыску і яго канцэртная прэзентацыя запланаваныя на 2016 год.

Таксама на сайце Вольскага выкладзеная першая частка музычнага фільму «Vilnia.Vola.Volski», які зняла літоўская рэжысэрка Марыя Мэскавайтэ на прэзентацыі «Грамадазнаўства».

ПАДТРЫМАЦЬ НОВЫ АЛЬБОМ ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА

 

Tuzin.fm

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат