Пра курсы
ГАРАДЫ :


06.04.2016
Лявон Вольскі: “Гэты альбом абавязкова будзе”

Раптоўная смерць Ганны Вольскай амаль супала з пачаткам краўдфандынгавай кампаніі ў падтрымку новага альбома Лявона Вольскага. Трагічныя абставіны не змянілі рашучасці Лявона давесці справу да лагічнага фіналу.

11998812_10205027766838321_7605460536695357771_n-o901y

Лявон Вольскі: “Краўдфандынг – адзін з апошніх праектаў Анечкі. Яна нават чула частку песень з будучай плыткі. Мы мусілі запусціць кампанію на некалькі тыдняў раней, але пакуль дарабілі сайт, пакуль вырашылі ўсе тэхнічныя пытанні, Анечка акурат патрапіла ў лякарню. Менавіта праз тое, што гэта праект, над якім яна працавала даволі доўга, які яна вельмі хацела здзейсніць, мы вырашылі нічога не спыняць… Прыняць тое, што здарылася з ёй вельмі складана і ў пэўным сэнсе немагчыма. Але шчыра дзякую ўсім за падтрымку ў гэты вельмі цяжкі момант. Мне зараз складана сказаць, калі і якім выйдзе новы альбом. Але гэты альбом абавязкова будзе”.

Дыск мае стаць працягам паспяховага альбома “Грамадазнаўства” (2014). Як і першая частка, ён будзе запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. На гэты момант сабрана 60% неабходных сродкаў. Зрабіць свой унёсак можна праз сайт www.lavonvolski.com.

 

experty.by

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат