Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.10.2016
Літаратурны конкурс «Первая глава»

Літаратурны конкурс «Первая глава»: стартаваў прыём конкурсных работ!

 Маладыя аўтары, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі і пішуць на рускай, або беларускай мове, запрашаем вас прыняць удзел у творчым спаборніцтве!


lohvinauuu_logo-2

Маладыя аўтары, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі і пішуць на рускай, або беларускай мове, запрашаем вас прыняць удзел у творчым спаборніцтве!

 Выдавецтва «Рэгістр» адкрывае чарговы, пяты, сезон унікальнага літаратурнага конкурса «Первая глава». Традыцыйна прыём работ пачынаецца з 3 кастрычніка і ў лютым наступнага года пераможцы будуць урачыста ўзнагароджаны на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца ня выдадзеныя творы ў незалежнасці ад удзелу ў іншых конкурсах (у тым ліку ў конкурсе «Первая глава»). Пад выдадзенай прозай маюцца на ўвазе асобныя творы і зборнікі твораў з прысвоеным міжнародным стандартным кніжным нумарам (ISBN, International Standard Book Number).

У гэтым годзе конкурс пройдзе пад слоганам «Онлайн. Без купюр». Усе каментары, заўвагі, спрэчкi I абмеркаваннi будуць транслявацца на канале YouTube ў рэжыме анлайн. Большасць дасылаемых работ атрымае не проста ацэнку ў пратаколе, а разгорнуты каментар ад кожнага члена журы.

«Первая глава»  — конкурс, якому ўласціва абсалютная адкрытасць, адсутнасць кулуарнасцi і шырокая зваротная сувязь з канкурсантамі ад арганізатараў і журы.

У конкурсе прадстаўленыя дзве намінацыі «Выбар чытачоў» і «Выбар прафесійнага журы». Галоўны прыз конкурса — выданне кнігі ў друкаваным і электронным выглядзе, а таксама арганізацыя рэкламнай кампаніі ў яе падтрымку (сустрэчы з чытачамі і стварэнне прафесійнага буктрейлера).

 Пра конкурс

Літаратурны конкурс «Первая глава» з’яўляецца асветніцкім праектам. Яго галоўная мэта — адкрыццё новых імёнаў у літаратуры, заахвочванне творчасці пачынаючых аўтараў Беларусі, прадастаўленне ім магчымасці першай публікацыі і прасоўванне іх твораў да чытача, а таксама захаванне беларускіх літаратурных традыцый.

Сёння «Первая глава» — гэта адзін з самых вядомых у Беларусі літаратурных конкурсаў для маладых аўтараў. За чатыры гады існавання ў ім прынялі ўдзел больш за 300 канкурсантаў. У склад журы ўваходзiлi аўтарытэтныя літаратары, журналісты, кнігавыдаўцы, крытыкі. З іх у мінулых сезонах прымалі ўдзел: Тамара Лісіцкая, Стэла Чыркова, Таццяна Сівец, Людміла Рублеўская, Наталля Батракова, Анатоль Андрэеў, Андрэй Жвалеўскi и Яўгенiя Пастэрнак.

Першы сезон конкурса адбыўся 2012 годзе. Тады пераможцам стаў ужо вядомы сёння пісьменнік Ігар Палякоў з аповесцю «Пространства». У 2013 годзе ў конкурсе перамагла Аксана Хвашчэўскі з раманам “Не любовь». Наступны ўдзельнік, які атрымаў перамогу — Андрэй Лазар з кнігай «Таварыства кнігалюбаў». Пераможца папярэдняга сезона — Ганна Севярынец з аповесцю “Дзень святога Патрыка».

Арганізатары конкурсу актыўна прыцягваюць друкаваныя і онлайн СМІ, тэле-, радыёканалы (праграмы) да ўдзелу ў асвятленнi конкурса.

Больш падрабязна аб праекце і правілах ўдзелу можна прачытаць на сайце конкурса www.1glava.by, або на старонках выдавецтва «Рэгістр» у сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте, Одноклассники і Twitter.

 Выдавецтва «Рэгістр»

konkurs@profmedia.by

Кантактная асоба:

Жаркова Юлія

pr@profmedia.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат