Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.11.2016
Літаратурны конкурс «Первая глава»: стартавала чытацкае галасаванне!

Прыём конкурсных работ завершаны. З 7 лістапада па 31 снежня чытачы могуць прагаласаваць за любы з 14 дасланых твораў.

Пяты, юбілейны, сезон літаратурнага конкурсу для пісьменнікаў пачаткоўцаў «Первая глава» стартаваў 3 кастрычніка. Аўтары з усёй краіны дасылалі свае работы. На пошту конкурсу даслалi 21 заяўку на ўдзел, але прайшлі ўсяго 14.

chit-golos

Першы этап конкурсу: адбор прайшлі не ўсе

На гэтым этапе аргкамітэт конкурсу «Первая глава» не дапусціў да ўдзелу 7 заявак. Асноўная прычына адмовы — недастатковы аб’ём твора, што з’яўляецца жорсткім парушэннем правілаў конкурсу.

Конкурсныя работы: розныя жанры, тэмы і мовы

Удзельнікі пятага сезону літаратурнага конкурсу «Первая глава» парадавалі разнастайнасцю тэм і жанраў. Сабраліся і дзявочыя раманы, і мужчынскія аповесці, гістарычныя аповесці, і нават фэнтэзі. Дарэчы, пра мову. Большасць канкурсантаў пішуць па-руску. На беларускай мове даслана ўсяго 2 работы. Геаграфія удзелу таксама вельмі шырокая: ад Мінску да Віцебска, Стоўбцаў, Камарына, Магілёва і Брэста.

Фарміраванне шорт-ліста: чытацкае галасаванне

Да 31 снежня праходзіць этап фарміравання шорт-ліста. Чатырох удзельнікаў фіналу вызначыць конкурснае журы. Другую чацвёрку — чытачы сайта «Первая глава» шляхам SMS-галасавання. Усе жадаючыя могуць прагаласаваць за любы 14 конкурсных тэкстаў. Для гэтага трэба даслаць на кароткі нумар 7755 SMS-паведамленне з кодам удзельніка. Паслуга платная. Галасаванне даступна толькі з нумароў беларускіх аператараў (+375 YY ХХХ ХХ ХХ). Пры падліку галасоў за кожную працу будуць улічвацца не больш за 5 SMS, дасланых з аднаго тэлефоннага нумара.

Кошт адпраўкі 1 SMS:

- Velcom — 1 беларускі рубель з ПДВ;

- МТС — 1,04 беларускага рубля з ПДВ;

- Life — 1,14 беларускіх рублёў з ПДВ.

У студзені 2017 г. галасаванне адбудзецца сярод удзельнікаў шорт-ліста для вызначэння пераможцы ў намінацыі «Выбар чытачоў”. Журы называе фаварытаў у намінацыі «Выбар прафесійнага журы». Усе каментары, заўвагі, размовы будуць транслявацца на канале YouTube ў рэжыме онлайн. Пераможца атрымае магчымасць заключыць кантракт на выданне сваёй кнігі ў друкаваным ці электронным выглядзе, а таксама рэкламную кампанію ў падтрымку выдання. У лютым 2017 г. пераможцы будуць урачыста абвешчаныя на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску.

 

Пра конкурс

Літаратурны конкурс «Первая глава» з’яўляецца асветніцкім праектам. Яго галоўная мэта — адкрыццё новых імёнаў у літаратуры, заахвочванне творчасці пачынаючых аўтараў Беларусі, прадастаўленне ім магчымасці першай публікацыі і прасоўванне іх твораў да чытача, а таксама захаванне беларускіх літаратурных традыцый.

Сёння «Первая глава» — гэта адзін з самых вядомых у Беларусі літаратурных конкурсаў для маладых аўтараў. За чатыры гады існавання ў ім прынялі ўдзел больш за 300 канкурсантаў. У склад журы ўваходзiлi аўтарытэтныя літаратары, журналісты, кнігавыдаўцы, крытыкі. З іх у мінулых сезонах прымалі ўдзел: Тамара Лісіцкая, Стэла Чыркова, Таццяна Сівец, Людміла Рублеўская, Наталля Батракова, Анатоль Андрэеў, Андрэй Жвалеўскi и Яўгенiя Пастэрнак.

Першы сезон конкурса адбыўся ў 2012 годзе. Тады пераможцам стаў ужо вядомы сёння пісьменнік Ігар Палякоў з аповесцю «Пространства». У 2013 годзе ў конкурсе перамагла Аксана Хвашчэўскі з раманам «Не любовь». Наступны ўдзельнік, які атрымаў перамогу — Андрэй Лазар з кнігай «Таварыства кнігалюбаў». Пераможца папярэдняга сезона — Ганна Севярынец з аповесцю «Дзень святога Патрыка».

Арганізатары конкурсу актыўна прыцягваюць друкаваныя і онлайн СМІ, тэле-, радыёканалы (праграмы) да ўдзелу ў асвятленнi конкурса.

Больш падрабязна аб праекце і правілах ўдзелу можна прачытаць на сайце конкурса www.1glava.by, або на старонках выдавецтва «Рэгістр» у сацыяльных сетках Facebook, ВКонтакте, Одноклассники і Twitter.

Партнёр конкурсу «Первая глава» — кампанія па вытворчасці вырабаў са шкла «Стекольный дом»

Інфармацыйныя партнёры конкурсу «Первая глава»: Літаратурны дом «Логвінаў» і часопіс пра сучасную культуру «Lustra magazine».

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат