Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.10.2015
Крамбамбуля прадстаўляе развітальны альбом “Чырвоны штраль”

Легендарны гурт «Крамбамбуля» на чале з Лявонам Вольскім прадстаўляе на «Першаку» свой развітальны альбом «Чырвоны штраль», пасля якога поўным складам плануе сысці ў лясы і заняцца партызанскай дзейнасцю.

Прайшла эпоха, калі мы трывала трывалі, калі здавалася, што ўсё разруліцца само сабой. Надышоў час раздрукоўваць падрабязныя мапы, назапашваць кансерваваны хлеб і праграваць зямлянкі.

Партызанскі маніфэст «Крамбамбулі»:

«Вось і зьдзейсьнілася. Мы ў лясах. У гушчарах, сатканых імглою. Сярод бярозаў ды соснаў. Бо ўжо ніяк не атрымліваецца трываць усіх гэтых прэдсядацеляў, міліцыянтаў, капітанаў Ягоравых і іншых савецкіх нячысьцікаў, якія, нібы тараканы, распаўзьліся па нашай зямлі, жаруць наш хлеб, п’юць нашае малако і хочуць, каб мы былі іхнімі служкамі. Дык вось не атрымаецца! Мы ведаем нашыя пушчы, бары і лясы. Адсюль мы дастанем кожнага акупанта. І кожны атрымае тое, чаго заслугоўвае. І нашая перамога непазьбежная, бо з намі старадаўні покліч “Гэй, ліцьвіны, Бог нам радзіць!”, бо ня мы ўварваліся ў іхнія хаты, а яны ў нашыя. Мы не хацелі гвалту. Яны яго хочуць. Каб мы калі каму чаго, дык мы ніколі нічога ніякага. А калі што якое?.. Ды што там якое!»

КРАМБАМБУЛЯ — ЧЫРВОНЫ ШТРАЛЬ (2015)

Словы: Лявон Вольскі
Музыка: Лявон Вольскі, Алесь-Францішак Мышкевіч (4), Павал Аракелян (7)

Лявон Вольскі: вакал, гітара
Павал Аракелян: вакал, клявішы, саксафон, флейта
Алесь-Францішак Мышкевіч: вакал, бас-гітара
Павал Трыпуць: гітара
Павал Мамонаў: бубны, пэркусія
Андрэй Якубчык: вакал, труба
Сіндрэ Скэе: бубны (11)
Снорэ Бэргэруд: гітара, бас (11)
Алег Гарус: гітара, укулеле (12)

Шчырыя падзякі:
Андрэй Жукоўскі, Аляксандар Валодзін, Сяргей Каралёў
Саўнд-прадусар: Снорэ Бэргэруд, Ymir-audio (2014-2015)
Запіс і зьвядзеньне (11): Зьміцер Галадко, студыя FORZ
Майстраваньне: Джэймі Гомэс, Orgone Studios
Дызайн: Ігар Назаранка
PR: Зьміцер Безкаравайны
Прадусар: Ганна Вольская
Кантакты: hannavolskaya@gmail.com
СПАМПАВАЦЬ альбом можна ПА СПАСЫЛЦЫ
34mag.net
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат