Пра курсы
ГАРАДЫ :


16.07.2015
«Крама» падтрымае гурт Green Pills канцэртам на плошчы Свабоды

Гурт «Крама» зайграе акустычны канцэрт 17 ліпеня на тэрасе кавярні Chill Out на плошчы Свабоды разам з фіналістамі конкурсу «Заспявай 2.0» гуртом Green Pills.

Green Pills прэтэндуе на перамогу ў намінацыі «Кавер» конкурсу «Заспявай 2.0». Хлопцы граюць разам ужо пяць год. У сённяшні склад Green Pills уваходзяць Ян Верабей (27 год), Зміцер Аніськоў (27 год), Уладзімір Машкоў (27 год), Сяргей Пракапенка (22 гады). Па стылiстыцы яны больш схіляюцца да цяжкой альтэрнатывы, што не перашкодзіла выдаць акустычны ЕР. Цяпер гурт працуе над новай праграмай, якая ўключае ў сябе сумесь цяжкой музыкi i электроннага гучання. Задумаў у іх багата – ад намераў запісаць альбом і зняць кліп да арганізацыі трыб’юту на гурт «Мроя». Журы «Заспявай 2.0» вылучыла іх за песню «Белакрылы анёл» гурта Zet.

Канкурсантаў падтрымае гурт «Крама», які рыхтуе акустычны канцэрт з сваіх найлепшых песень. Ігар Варашкевіч кажа, што трэк-ліст іх выступу будзе фармавацца ледзве не падчас выступу і што знойдзецца ў ім месца, як даўнім хітам, так і песням з новага альбому гурта «Белая вада».

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.

 

Budzma.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат