Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.11.2016
Конкурс для маладых перакладчыкаў з чэшскай мовы імя Зузаны Рот

 Чэшскія цэнтры (ČC) і Літаратурная секцыя Інстытута мастацтваў – Інстытута тэатразнаўства (IDU) абвяшчаюць 4-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Зузаны Рот – знакамітай швейцарскай багемісткі і перакладчыцы (1950 – 1997), якая зрабіла вялікі ўнёсак у папулярызацыю сучаснай чэшскай літаратуры за мяжой.

15109370_732178230269404_5478617554919508498_n

Узяць удзел у конкурсе могуць перакладчыкі-пачаткоўцы да 40 гадоў. У гэтым годзе для перакладу прапануецца ўрывак з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (выдавецтва Host, 2016). Пераможцу, якога вызначыць кампетэнтнае журы, чакае
ЎЗНАГАРОДА
паездка ў Чэшскую Рэспубліку на некалькі дзён, спалучаная з удзелам у спецыяльным семінары з суправаджальнай праграмай.
УМОВЫ
Канкурсанты павінны даслаць уласны пераклад на беларускую мову тэксту з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (раздзел І, “Zárodek”, с. 9–25), кароткую прафесійную аўтабіяграфію і актуальны фотаздымак найпазней да 31 сакавіка 2017 года ў электронным выглядзе на адрас semenova@czech.cz з пазнакай “Конкурс маладых перакладчыкаў”.
ТЭРМІНЫ
• Апошні дзень прыёму перакладаў: 31 сакавіка 2017
• Публікацыя вынікаў: да 15 траўня 2017
• Паездка пераможцаў у Чэшскую Рэспубліку: лета/восень 2017
КАНТАКТНЫЯ АСОБЫ
Тацяна Лангашкава, дырэктарка Аддзелу праграм ČC, e-mail: langaskova@czech.cz Віктар Дэбнар, дырэктар літаратурнай секцыі IDU, e-mail: viktor.debnar@institutumeni.cz
Падрабязнасці і тэкст для перакладу вы знойдзеце на сайце http://kyiv.czechcentres.cz/program…
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат