Пра курсы
ГАРАДЫ :


12.09.2016
Конкурс ад “Мовы Нанова”: #янебаюсяспрабаваць. Прыз — трэніроўка ў Віталя Гуркова

Пасля роліка “Мова Гуркова” нам пачалі прыходзіць пытанні: як патрапіць на такі майстар-клас ад “народнага чэмпіёна”?

Вынікі конкурсу можна паглядзець ТУТ.

Конкурсныя працы публікуюцца ТУТ

Проста! Хочаце апынуцца на месцы герояў роліка? Мы абвяшчаем новы конкурс, дзе суперпрызам — эксклюзіўная дзвюхгадзінная трэніроўка ў шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Віталя Гуркова.

hurkou

Умовы простыя.

1. Вы прынамсі адзін дзень ад рання да вечара размаўляеце па-беларуску. Усюды: у хаце, на дварэ, у краме, на працы, з сябрамі і г.д.

2. Апісваеце ў пісьмовай форме свае ўражанні, рэакцыю людзей, свае радасці і цяжкасці.

3. Калі маеце акаўнт у сацсетках — вывешваеце гісторыю туды з хэштэгам #янебаюсяспрабаваць

4. Дасылаеце гэтую гісторыю + сваю фотку + колькі словаў пра сябе + свае кантакты нам на movananova.by@gmail.com да 31 снежня ўключна. Апроч тэкста (гэта абавязковы фармат) можаце дадаць відэа, аўдыё, здымкі і г.д.

 

Пасля мы запрашаем Віталя Гуркова, чытаем разам з ім усе гісторыі ды выбіраем пераможцаў. Найлепшыя будуць запрошаныя на трэніроўку ва ўзгоднены з Віталём час. Калі нас уразіць адна гісторыя — гэта будзе трэніроўка для аднаго чалавека. Калі пяць — то гэта будзе групавая трэніроўка для пяці чалавек.

Апроч суперпрыза, мы падрыхтавалі для вас шэраг іншых падарункаў — кнігі “Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы”, нашыя фірмовыя саколкі, кубкі і бранзалеты.

Спрабуйце — і перамагайце!

Конкурсныя працы публікуюцца ТУТ

—————————————

Дасылаючы матэрыялы на конкурс, вы даяце згоду на іх апублікаванне ў публічнай прасторы: на сайце movananova.by, у сацыяльных сетках, у прэсе.

У конкурсе могуць удзельнічаць і людзі, якія ў штодзённасці і так размаўляюць па-беларуску. Вашыя ўражанні таксама важныя!

Калі вы хочаце стаць фундатарам конкурса — заснаваць свой прыз — то запрашаем ліставаць на movananova.by@gmail.com. У такім разе інфармацыя пра ваш прыз з’явіцца ва ўсіх допісах пра конкурс з нашага боку. 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат