Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.07.2017
Колас-раварыст і Скарына з прынтарам: стылёвыя нататнікі з цытатамі беларускіх славутасцяў выпусцяць да 500-годдзя беларускага кнігадруку.

Выпуск стылёвых нататнікаў з цытатамі вядомых беларусаў з’явіцца на свет да 500-годдзя беларускага кнігадруку.

Арганізатары – праект Infographer.by, які два гады таму распачаў кампанію па папулярызацыі беларускай літаратуры «Чытаем Беларускую». Праект збіраецца выпусціць серыю з 6 прыгожых нататнікаў з якасным дызайнам, на якіх будуць прадстаўлены матывацыйныя цытаты з арыгінальнымі выявамі іх аўтараў: Францыск Скарына, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч.

 «Для нас важна, каб словы вялікіх беларусаў заставаліся ў памяці людзей, – кажа адзін са стваральнікаў праекта пісьменнік Кірыл Стаселька. – Таму мы вырашылі адлюстраваць іх у сучасных малюнках, якія прыцягваюць увагу і выглядаюць стылёва. Нам падаецца, гэта добры крок у папулярызацыі літаратуры і асабліва важны ў год, калі мы адзначаем знамянальную падзею – 500-годдзе беларускага кнігадруку».

 На вокладках нататнікаў славутыя асобы прадстаюць у новых вобразах. Напрыклад, сучасны джэнтэльмен Янка Купала упрыгожвае сваю вядомую цытату «Няма для духа вольнага граніцы», а Дунін-Марцінкевіч у вобразе садоўніка стрыжэ церне вакол выказвання «Між церня цвіце і прыгожая ружа».

 Грошы на выданне аўтары спадзяюцца сабраць праз краўдфандынг. Кожны неабыякавы можа падтрымаць праект на платформе Talaka.by: https://www.talaka.by/projects/2096/overview.

 Чытаем беларускую ‒ культурніцкая кампанія па папулярызацыі беларускай літаратуры. Сачыць за кампанияй можна ў сацыяльных сетках: VK, facebook, instagram

 Infographer.by ‒ першы візуальны часопіс пра Беларусь, усе матэрыялы якога прадстаўлены ў фармаце статычнай і відэа інфаграфікі. Сачыць за праектам можна ў сацыяльных сет

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат