Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.07.2015
Кнігарня “ЛогвінаЎ” запрашае на паседжанне клуба «Ні слова праўды»

Сталічная кнігарня “логвінаЎ” запрашае на другое паседжанне клуба «Ні слова праўды». Клуб быў створаны для абмеркавання навінак беларускай літаратуры.

Гэтым разам адбудзецца абмеркаванне зборніка прозы Аляксея Палачанскага «Мой цвік», які пабачыў свет летась у выдавецтве “Галіяфы”.

Кажа дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў:

Імпрэза будзе з нагоды таго, што Аляксей Палачанскі сёлета атрымаў прэмію “Дэбют” у намінацыі проза. І гэтая падзея прайшла дастаткова ціха. Кнігарня “логвінаЎ” хоча акцэнтаваць увагу на новыя імёны ў літаратуры.

Мадэратар сустрэчы – празаік Альгерд Бахарэвіч. У абмеркаванні бяруць удзел таксама Сяргей Сыс і Зміцер Вішнёў.

Кніга Аляксея Палачанскага «Мой цвік» – прыклад маладой беларускай прозы, дзе ўздымаюцца праблемы сучаснасці праз унутраны свет лірычнага героя і персанажаў апавяданняў.

Імпрэза адбудзецца 14 ліпеня, пачатак 19-й гадзіне.

 

Racyja.com

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат