Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.09.2016
Кніга «Мая Радзіма Беларусь»

«Мая Радзіма Беларусь» — гэта кніга-маляванка па-беларуску для творчасці, натхнення і адпачынку, вынік калектыўнай працы  каманды  «Арт Сядзібы»  і Symbal.by, беларускіх мастакоў, дызайнераў, паэтаў і выдаўцоў.


proxy-imgsmail-ru

Кніжнымі хітамі апошніх гадоў у Еўропе і Амерыцы сталі размалёўкі для творчасці і натхнення (маляванкі для дарослых). У анлайн-крамах яны займаюць першыя радкі продажаў, а ў традыцыйных кніжных — лепшыя месцы на паліцах. Размалёўкі сталі новай арт-тэрапіяй і модным хобі людзей па ўсім свеце.

Цяпер такая кніга пад назваю «Мая Радзіма Беларусь» будзе і па-беларуску з нацыянальным зместам. На інтэрнэт-платформе «Talaka.by» стартавала краўдфандынгавая кампанія па збору сродкаў, пошуку спонсараў і афармленню замоў на ўнікальнае выданне.

У вас ужо зараз ёсць унікальная магчымасць спрычыніцца да стварэння і выдання кнігі, а таксама стаць спонсарам, першым уладальнікам кнігі па спецыяльным кошце ад выдаўцоў, атрымаць дадатковыя прадукты з малюнкамі МРБ. Падрабязнасці тут.

«Мая Радзіма Беларусь» — гэта кніга-маляванка па-беларуску для творчасці, натхнення і адпачынку, вынік калектыўнай працы  каманды  «Арт Сядзібы»  і Symbal.by, беларускіх мастакоў, дызайнераў, паэтаў і выдаўцоў.

Першая кніга ў двух фарматах (альбом — кніга, альбом — кніга — набор паштовак) з’явіцца напачатку зімы да Калядаў і стане выдатным ды незвычайным падарункам для ўсіх беларусаў. Выданні будуць складацца з 40 чорна-белых малюнкаў і вершаў надрукаваных на спецыяльным кардоне з якаснай вокладкай, змацаваных спружынаю.

Спадарожнымі прадуктамі кнігі стануць скетчбукі, цішоткі, наборы налепак з малюнкамі з выдання, а таксама фірмовыя алоўкі і асадкі для малявання МРБ.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат