Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.02.2017
Кахаць як Барадулін: пяшчотны кліп ад брутальных рокераў гурта Re1ikt

Мінскі гурт Re1ikt зняў музычнае відэа да кампазіцыі «Drobnieńki doždžyk», створанай паводле народнай песні, якую любіў спяваць беларуcкі песняр Рыгор Барадулін.

Мінскі гурт Re1ikt зняў музычнае відэа да кампазіцыі «Drobnieńki doždžyk», створанай паводле народнай песні, якую любіў спяваць беларуcкі песняр Рыгор Барадулін.

Дата выхаду кліпа невыпадковая — 24 лютага Барадуліну споўнілася б 82 гады.

Большасць ведае Рыгора Барадуліна толькі як паэта, між тым, ён быў вядомым збіральнікам беларускага фальклору, сапраўдным патрыётам сваёй малой радзімы — Вушаччыны (Віцебская вобласць). Мноства песень ён запісаў ад сваёй маці Акуліны, якая прышчапіла сыну любоў да роднай мовы і культуры. Лірычны напеў «Дробненькі дожджык» быў адным з яе любімых.

«Гэта цудоўная кампазіцыя, — кажа Аляксандр Дземідзенка, лідар гурта Re1ikt, які стварыў сваю арыгінальную версію “Дожджыка”. — Яна стала больш сучаснай, экспрэсіўнай, але не страціла мяккасці. Мы змяшалі вальс і рок — атрымалася свежа і незвычайна. Камусьці падасца дзіўным, што ў рэпертуары брутальных рокераў з’явілася такая песня, а нам хацелася б разбурыць стэрэатып: мужчына таксама можа быць пяшчотным і ўважлівым, калі ён закаханы».

Для таго каб распавесці гісторыю кахання, прыдуманую напачатку 20 стагоддзя, музыкі вырашылі ўзнавіць атмасферу таго часу. Нашы прадзеды i прабабулі часцей былі вымушаныя падпарадкоўвацца волі бацькоў, чым клічу ўласных сэрцаў, але гэта зусім не значыць, што кахалі тады менш, наадварот, драматызм і жарсці віравалі неабыякія.

Разыграць любоўную трагедыю былі запрошаны прафесійны акцёр і дырэктар сярэдневечнага тэатра “ДыГрыза”, трэнер па публічных выступах кампаніі Epam, Аляксей Бурносенко, а таксама паэтка, мадэль і спявачка Кацярына Ваданосава.

Акрамя гэтага, гісторыкамі быў падабраны рэквізіт, адпаведныя эпосе, больш за тое, спецыяльна для здымак рэканструявалі і сшылі кашулю галоўнага героя. Для поўнага пагружэння кліп было вырашана здымаць у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы, дзе пад адкрытым небам размяшчаюцца старажытныя беларускія хаты, старадаўнія гаспадарчыя пабудовы і млын.

Менавіта ў такім унікальным ландшафце і разгортваецца дэтэктыўна-меладраматычны сюжэт, які ўвасобіў у жыццё аператар і рэжысёр Ігар Гусеў, дарэчы, у мінулым музыка гурта “Дай Дарогу!”, а цяпер кіраўнік студыі па вытворчасці фота- і відэапрадукцыі.

 «Нам доўгі час хацелася зняць прафесійнае відэа на добрую камеру, паказаць беларускую прыгажосць, сапраўдныя эмоцыі. І нарэшце гэта атрымалася. Яшчэ раз гаворым дзякуй нашым слухачам, якія прынялі ўдзел у краудфандынгавой кампаніі і дапамаглі ўбачыць свет “Дробненькаму дожджыку” — у ім ёсць і вашыя кроплі!» — дадае Аляксандр Дземідзенка.

Нагадаем, на платформе Talaka музыкі Re1ikt сабралі на выданне альбома «Kufar» амаль утрая больш сродкаў, чым планавалі, а таму не толькі змаглі выпусціць дыск, але таксама зняць кліп.

Кампазіцыя «Drobnieńki doždžyk» увайшла і ў CD-праект «Песні Матчыны з Вушаччыны». Пачуць яе жыўцом можна будзе на прэзентацыі зборніка барадулінскіх песень 26 лютага ў Палацы ветэранаў, а таксама ў клубе Графіці 11 сакавіка на сольным канцэрце Re1ikt, дзе музыкі прадставяць акустычныя інтэрпрэтацыі кампазіцый з новага дыска.

Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world music, cпалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды знітаваліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат