Пра курсы
ГАРАДЫ :


24.05.2017
“Карты Лапіных”

“Карты Лапіных” – гэта наш першы гістарычны праект па аднаўленню ігральных карт, што вырабляліся на гарадзенскай фабрыцы ў 20-40-х гадах мінулага стагоддзя і былі шырока папулярныя па ўсёй Еўропе. Мы ўзяліся аднавіць калісьці вядомыя карты для таго, каб кожны мог адчуць у сваіх руках сапраўдную беларускую гісторыю.

карты печать2_новый размер

За аснову былі ўзяты дадзеныя з архіваў, гістарычныя даведкі, а таксама фрагменты знойдзеных два гады таму картаў у будынку былой фабрыкі. Кожная ігральная карта калоды Лапіных адмалявана мастаком з фрагментаў арыгіналаў пад кантролем гісторыкаў, а на кашулі і каробцы намаляваны сапраўдныя эмблемы і штампы сям’і Лапіных. У каралях калоды вы зможаце пазнаць выявы Казіміра Вялікага, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Аўгуста, Яна Сабескага.

Карты Лапіных – не проста гульня, а цікавы і прэстыжны сувенір для беларуса і з Беларусі. 

Ужо зараз вы можаце першымі атрымаць асобнікі картаў, падтрымаўшы выхад праекта на пляцоўцы талака https://www.talaka.by/projects/2019/overview

А сачыць за развіццём праекту можна ў сацыяльных сетках

УКантакце https://vk.com/kartylapiny

Фэйсбук https://www.facebook.com/groups/1648108081888645/

Таксама падпісвайцеся на наш інстаграм https://www.instagram.com/a4games_grodno/

З павагай, творчае згуртаванне А-чатыры.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат