Пра курсы
ГАРАДЫ :


17.12.2015
Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта

“Ішла Каляда калядуючы…”

12 снежня пры падтрымцы Згуртавання Беларусаў Канады і Царквы Святога Кірылы Тураўскага адбыўся Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта з каляднікамі (Фольк-гурт “Яваровы людзі ”), якія не толькі самі прыйшлі, а Казу з сабой прывялі, Бусла і Мядзведзя.

Асабліва прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў заняткаў стаўся відэазапіс каляднай гісторыі ад Уладзімера Арлова, запісанага ў Менску нашымі сябрамі адмыслова для Каляднага выпуску Мова Нанова ў Таронта.

Граматычны блок быў займальным і інтэрактыўным, са святочнай віктарынай і групавымі заданнямі па беларускай мове. Міфалагічны аспект Калядаў, сімвалы і іх значэнні маляўніча і падрабязна прадставіла ў тэматычным блоку доктар навук Алена Лявончанка.

Госць тэматычнага блоку, Надзея Дробіна, старшыня Рады Парафіі Беларускай Царквы ў Таронта падзялілася сваёй гісторыяй Калядаў, бо памятае з маленства, як святкавалі Каляды, што рабілі, што апраналі ў славутай вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці, дзе яна нарадзілася. Усе абрады, звязаныя з Калядамі, Надзея бачыла на свае ўласныя вочы і дэталёва памятае многія з іх.  А Першаіерарх Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, Архіепіскап Наваградскі і Паўночнаамерыканскі, Святаслаў паведаў пра Божыя цуды з усяго свету, што здараюцца ў час, калі надыходзяць Каляды.

IMG_2740

Віталь Кошалеў, сябра ініцыятыўнай групы Мова Нанова ў Таронта, дзеліцца ўражаннямі пра Калядны выпуск Мова Нанова ў Таронта: “Вельмі прыемна бачыць новыя твары, пачуць новыя галасы. Мы радыя, што Мова Нанова ў Таронта набірае сваю папулярнасць і аўтарытэт. Удзельнікі сем’ямі з’язджаюцца з розных гарадоў Канады, каб далучыцца да беларускай культуры. Гэтым разам мы пазнаёміліся з Сяржуком і Наталляй з Лондану (Антарыё, Канада) і былі ўсцешаныя тым, што іх дочкі вывучаюць беларускую мову праз скайп з настаўніцай з Беларусі.  Мне вельмі прыемна, што традыцыя навучання беларускай мове за мяжой працягваецца, а Мова Нанова ў Таронта дапамагае знайсці аднадумцаў і неабыякавых да беларускай культуры людзей”.

Традыцыйна ўдзельнікі Мова Нанова ў Таронта атрымалі духмяныя самаробныя пернікі.

_______

Інфармацыю пра мерапрыемствы ў Беларускім цэнтры Таронта можна знайсці на сайце Згуртавання Беларусаў Канады.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат