Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.12.2015
Калядны бранч для дзетак і іх бацькоў

27 снежня з 11.00 да 14.30 “Дзіцячыя творчыя майстэрні” Галерэі “Ў” робяць святочны бранч ва “Ў” бары, які потым перойдзе ў Кнігарню “ЛогвінаЎ”.

Падчас бранча можна будзе паглядзець тэатральнае прадстаўленне, узяць удзел у двух вясёлых майстар-класах, паслухаць вершы і чароўны канцэрцік флейты са скрыпкай.

Сёлета “Дзіцячы творчыя майстэрні” зробяць утульнае дзённае свята для дзетак і бацькоў, падчас якога за тры гадзіны дзеткі паспеюць пагрузіцца ў калядную казку: зробяць маскі і падсвечнікі, якія аздобяць навагоднюю ноч, наведаюць спектакль сапраўднай батлейкі, паслухаюць вясёлыя вершыкі і ўбачаць канцэрт у выканнні музыкаў Вялікага Тэатра Оперы і Балета РБ, а таксама паласуюцца калядным пачастункам.

Праграма свята:

11.00 — 12.00 — Майстар-клас для дзетак па рабленні калядных масак

12.00 — 12.30 — Батлейка

12.30-13.30 — Майстар-клас па рабленні пекных падсвечнікаў

13.30 — 14.00 — Канцэрт класічнай музыкі. Дзіана Гантарэнка (флейта), Алег Яцына (скрыпка)

14-00-14-30 — працяг у Кнігарні “Логвінаў” — “Нататкі таткі” і песенкі ад Андрэя Хадановіча

Кошт квітка:

для дзетак — 100.000

для дарослых — 50.000

У кошт квітка ўваходзіць святочная праграма і пачастунак

Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат