Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.12.2015
Калядкі з дзеткамі ў Ваньковічаў

26 снежня а 12-й і 14-й гадзінах адбудуцца калядныя праграмы для дзетак з узделам дзіцячага гурта “ФолкРада”, дзіцячага фолк-тэатра “Вера і Патрыцыя” і фолк-гурта “Вурай”.

roszkowska172-2-с-лого-420x604

Беларускія этна- і фолк-гурты падрыхтавалі казачнае мерапрыемста для дзяцей і дарослых: тэатралізаваную святочную праграму з песнямі і танцамі, з казкамі і гульнямі, з цудоўнымі падарункамі і сюрпрызамі.

Спецыяльна для гэтай падзеі гурт “Вурай” падрыхтаваў інтэрактыўную музычную тэатральную праграму па традыцыях каляд на Беларусі: ад народных гульняў да цікавых гукаў кантрабаса, барабанаў і скрыпкі.

Нашымі героямі стануць Каза-танцоўшчыца, Механоша-пяюн, Ульяна, беларускі дзед мароз Зюзя, вандроўныя музыкі, а таксама спецыяльны госць – дрэсіраваны Смаргонскі Мядзведзь!

Дзіцячы фолк-тэатр “Вера і Патрыцыя” прапануе міні-мюзікл з джазавай музыкай са спадарыняй Калядой і вясёлай Козачкай з традыцыйнымі пажаданнямі і абсыпаннем зернем. А вось дзіцячы гурт “ФолкРада” дапаможа вывучыць калядныя спевы дзецям і іх бацькам з выкарыстаннем такіх музычных інструментаў, як бубен, каробачкі і званочкі.

Музычная праграма разлічана на 1,5 гадзіны. Кошт білета (130 000 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі музея-сядзібы Ваньковічаў. Білеты на праграму можна заказаць загадзя па тэл.: (017) 327 88 78,

8 (029) 629 05 41 ці 8 (029) 875 57 78, а таксама на старонках у Кантакце ці ў Фэйсбуку.

Запрашаем на сапраўднае свята!

Сустрэнем Новы год і Каляды казачна і па-беларуску!

 

Budzma.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат