Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.04.2016
Гурт Re1ikt запісаў гімн для “Крумкачоў” па-беларуску (АЎДЫЁ)

Аўтары найлепшага беларускага рок-альбома 2015 году гурт Re1ikt напісалі гімн для футбольнага клуба «Крумкачы».

Беларускі гурт Re1ikt – уладальнікі шматлікіх музычных узнагарод і прэмій – выклаў у сетку сінгл «Разам». Ён стаў гімнам футбольнай каманды «Крумкачы», якая ў гэтым годзе дэбютавала ў вышэйшай лізе Беларусі.

«Трэк атрымаўся менавіта такім, якім мы сабе яго ўяўлялі: дынамічным, энергічным і натхняльным на перамогі. Гэта стоадсоткавы футбольны гімн, які адпавядае сусветным стандартам, і пры гэтым у ім захавана нацыянальная беларуская ідэнтычнасць», – кажа старшыня праўлення футбольнага клуба «Крумкачы​​» Дзяніс Шунта.

kr1

Запіс і звядзенне кампазіцыі зрабіў на мінскай студыі Everest Media вядомы беларускі гукарэжысёр Павел Сініла. Супрадзюсерам з боку «Крумкачоў» стаў Віктар Радзькоў. Праслухаць трэк можна па спасылцы на афіцыйнай старонцы гурта Re1ikt на рэсурсе Soundcloud тут.

«Мы вельмі радыя, што менавіта Re1ikt запісалі для «Крумкачоў» гімн. Re1ikt карэлюе з намі па духу і стылістыцы. Гэта сапраўдная беларуская група, якая стварае музыку, цікавую далёка за межамі Беларусі. Шматлікія ўзнагароды, якіх яны ўдастоіліся, а таксама хвалебныя водгукі экспертаў і крытыкаў не пакінулі і цені сумневу ў тым, што «Крумкачы» зрабілі правільны выбар», – дадае Дзяніс Шунта.

Музыкі таксама засталіся задаволеныя супрацоўніцтвам са спартоўцамі.

«Мы хацелі стварыць песню, якая б кардынальна адрознівалася ад песень з альбома «Лекавыя травы», і пры гэтым адпавядала нейкім негалосным «стандартам» спартыўных гімнаў. Атрымалася забіяцкая кампазіцыя на стыку музычных кірункаў – ад яе вее і нейкай «пабнай ірландшчынай», у ёй ёсць энергетыка панк-рока і разам з тым сапраўдны беларускі дух», – распавядае лідар гурта Re1ikt Аляксандр Дземідзенка.

«Нас натхніла галівудская гісторыя “Крумкачоў”, бо мы, простыя хлопцы з правінцыйнага гарадка, таксама калісьці пачыналі займацца музыкай з вялікім жаданнем дамагчыся высокіх вынікаў. Таму ведаем, што любоў да сваёй справы і падтрымка неабыякавых людзей, якія вераць у твой поспех, здольныя ствараць сапраўдныя цуды. Спадзяемся, што заўзятарам гімн прыйдзецца па душы», – рэзюмуе музыкант.

Упершыню гімн прагучыць 23 красавіка перад хатнім матчам са «Славіяй-Мазыр».

 

Паводле krumka.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат