Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.07.2015
Гурт PAWA прэзентуе трэці студыйны альбом Žyta

Мінскі folktronic-гурт PAWA прэзентуе на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” трэці студыйны альбом Žyta.

Як і ў папярэдніх альбомах, удзельнікі гурта эксперыментуюць з традыцыйнай музыкай у кантэксце сучаснага гучання. Але гэтым разам музыкі засяродзіліся выключна на беларускай песеннай традыцыі. На новай кружэлцы нас чакаюць восем песень з розных рэгіёнаў Беларусі — восем гісторый, восем вобразаў.

“Галоўным як для мяне, так і для ўсіх нас было захаваць асноўны змест традыцыйных песень, іх эмоцыі,кажа дудар гурта Юрась Панкевіч.Калі гэта журба, дык і гучаць песня мусіць журботна, калі песня жартоўная, то няма сэнсу рабіць з яе нешта штучна глыбокае. Нашы продкі сапраўды ўмелі добра бавіць час і жартаваць. Чым жа мы горшыя за іх?”

Žyta — гэта перадусім  спроба знайсці сваё адметнае гучанне па-за трэндамі ды стылёвымі ўмоўнасцямі,дадае Сяржук Шаўчэнка (гітара, спеў).Мы засяродзілі сваю ўвагу не на тым, што адбываецца навокал нас, а хутчэй на тым, што мы маем самі як калектыў”.

Стыль гурта “folktronica” (эклектычнае спалучэнне архаічнай і сучаснай музыкі) дае магчымасць уявіць сабе самыя фантастычныя сюжэты, напрыклад, гучанне архаічнай музыкі на іншых планетах. Увогуле нас захапляе тэма іншапланетных цывілізацый,тлумачаць музыкі.Таму вокладку новага альбома аформілі адпаведна, а таксама выкарыстоўваем элементы іншапланетнай эстэтыкі на канцэртах”.

Над трэцім альбомам PAWA працавала год. За гэты час мы шмат падарожнічалі, і, вядома, гэта было добрай эмацыйнай і творчай ежай для нас, — распавядае Мікіта Седзянкоў (клавішы, спеў). —  Сёння мы знаходзімся ў сваёй найлепшай канцэртнай кандыцыі і, маючы за плячыма музычны матэрыял Žyta , а таксама папярэднія альбомы, у стане прэзентаваць разнастайную жывую праграму як для аматараў беларускай традыцыі, так і для шырокага кола слухачоў”.

Альбом даступны для праслухоўвання ў сацыяльных сетках (vk.com, soundcloud.com). Фізічныя носьбіты былі выдадзеныя пры дапамозе лэйбла VIGMA. Таксама альбом Žyta неўзабаве можна будзе набыць у лічбавым фармаце на amazon.com ды ў іншых інтэрнэт-крамах.

 

Žyta — трэці студыйны альбом гурта PAWА. Папярэднія альбомы музыкаў слухайце тут: “Pawa” і “Cristatus”.

Budzma.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат