Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.04.2016
Гурт HURMA зняў новы кліп за грошы сваіх прыхільнікаў

Менскі гурт HURMA прадстаўляе новы кліп “Упасці” – гісторыю аб тым, што кожны павінен знайсці сваю другую палавінку і літаральна “упасці ў каханне”.

Upasci_klip_0-03-01-05

Рэжысёрам новага кліпа стаў Арцём Лобач, які паспеў папрацаваць з беларускімі гуртамі The Toobes, J:mors, Akute. У новым кліпе Хурмы людзі не проста падаюць, а сыплюцца з неба. Здымкі новага кліпа адбываліся ў Вязынцы недалёка ад музея Янкі Купалы, а таксама ў Менску на батутнай арэне “Джой Джамп”.

Спонсарамі новага відэа сталі прыхільнікі гурта. Яны пералічылі неабходную суму на краўдфандынгавую платворму Ulej.by. “Гэта была своеасаблівая праверка, ці падабаецца нашым слухачам тое, што мы робім, і ці гатовыя яны нас падтрымаць не толькі лайкамі ў інтэрнэце, але і рублём. І, па-мойму, мы яе прайшлі”, – кажа фронтмэн гурта Мікіта Найдзёнаў.

HURMA грае рамантычны беларускамоўны поп-рок. Гурт атрымаў званне “Дэбют году” ад музычнага парталу Tuzin.fm, а таксама беларускамоўны хіт года ад тэлеканала АНТ. Летась гурт прэзентаваў дэбютны альбом Repeat.

Цяпер HURMA едзе ў свой першы тур пад назвай “Упасці ў каханне”. 30 красавіка музыканты дадуць канцэрты ў Віцебску, 8 мая – у Гародні, 21 – у Маладзечне, 22 – у Магілёве і 25 – у Менску.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат