Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.03.2016
Гульню World of Tanks цалкам пераклалі на беларускую мову

Папулярны MMO-экшэн World of Tanks афіцыйна атрымаў беларускую лакалізацыю. У гульні з’явілася поўная беларуская агучка, а знаёмыя ўсяму свету каманды былі пераведзеныя на мову радзімы «Танкаў» — Беларусі.

Цяпер замест звыклага для многіх «У бой», беларусы пачуюць «Да бою», а ў ганаровых званнях будзе чытацца мясцовы каларыт: «Ваяр», «Выведнік», «Лёсік» («шчасліўчык»).

Максім Чувалаў, продакт-менеджар World of Tanks адзначыў, што Беларусь — гэта радзіма World of Tanks, і выхад беларускай лакалізацыі — гэта значная падзея для ўсіх.

— Мы адказна падышлі да гэтай працы, уклалі ў яе душу і спадзяемся, што беларускія гульцы ацэняць нашы старанні.

Для таго каб пачаць гуляць у «Танкі» па-беларуску, неабходна спампаваць абнаўленне 9.14, папярэдне выбраўшы ў моўным меню лончэра беларускую мову.

На сённяшні дзень «Танкі» перакладзены на 39 моў. У абнаўленні 9.14 нароўні з беларускай таксама будуць прадстаўлены ўкраінская і казахская версіі гульні. Акрамя таго, у 9.14 былі дапрацаваны фізіка і гук, дадалося больш за 20 танкаў у HD-якасці, а таксама зроблены некаторыя паляпшэнні інтэрфэйсу гульні.

 

news.tut.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат