Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.12.2015
Галоўны хіт Imagine Dragons прагучыць на беларускай мове

22 студзеня ў “Чыжоўка-Арэне” ў межах сусветнага турнэ выступіць амерыканскі рок-гурт Imagine Dragons. Арганізатары канцэрта вырашылі абвесціць конкурс на найлепшы беларускі пераклад песні “Radioactive”. Пераможца будзе мець магчымасць асабіста сустрэцца з гуртом у Мінску.

Беларуская мова – адна з унікальных асаблівасцяў нашай краіны. І мы падумалі – было б добра, каб гурт пачуў яе. Крок першы – конкурс на найлепшы пераклад песні “Radioactive”. Крок другі – яе запіша беларускі гурт, назву якога мы пакуль пакінем у тайне. Чый пераклад яны абяруць, той і стане пераможцам. А значыць – атрымае магчымасць сустрэцца з Imagine Dragons перад канцэртам у Мінску. Варыянты перакладу прымаюцца не паздней за 20 снежня на мэйл imagine.belarus@gmail.com, – паведамляе арганізатар канцэрта, кампанія “АртІнтэр Мэнэджмент”.

Imagine Dragons – адзін з найбольш папулярных сучасных рок-гуртоў, заснаваны ў Лас-Вегасе, ЗША. “Radioactive” – адзін з галоўных хітоў, які прынёс калектыву “Грэмі 2014″ у намінацыі “Лепшае рок-выкананне”. У Мінск музыкі прыедуць з новым альбомам “Smoke + Mirrors”, які выйшаў у лютым 2015 і адразу патрапіў на першае месца хіт-парадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, а таксама ў топ-10 мноства краін па ўсім свеце. Днямі Imagine Dragons скончылі першую частку еўрапейскага тура, праехаўшы з аншлагамі па Вялікабрытаніі, Нямеччыне і іншым краінам. Квіткі на фан-зону і іншыя найбліжэйшыя да сцэны сектары ў Мінску ўжо даўно цалкам прададзеныя.

ImagineDragons (ЗША) у межах сусветнага турнэ “Smoke + Mirrors

22 студзеня 2016 – “Чыжоўка-Арэна” – 19.00

Квіткі: трыбуны – ад 495 да 770 тыс. руб., танцпляц – 800 тыс.руб.

Продаж: у касах Kvitki.by у Мінску і яшчэ 42 гарадах Беларусі, а таксама анлайн.

Інфалінія: (017) 293 03 74, (029) 199 60 66.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат