Пра курсы
ГАРАДЫ :


08.09.2015
Фотападарожжа: ноч і раніца на балоце Ельня

Здымаў астраном і майстар начнога фота Віктар Малышчыц.

Балота Ельня знаходзіцца ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Гэта адно з самых вялікіх верхавых балот у Еўропе. Прыродны комплекс мае ўнікальную флору. Яна больш нагадвае тундру, чым сярэднія шыроты.

Балота стала прытулкам для вялікай колькасці відаў жывёл і асабліва птушак. Нездарма яму прысвоены статус Рамсарскай тэрыторыі — ключавога рэгіёну для пражывання птушак. Балота пакрыта мноствам вялікіх і малых азёр, многія з якіх маюць сетку невялікіх астраўкоў. Нягледзячы на тое, што многія ўчасткі Ельні з’яўляюцца непраходнымі, пры жаданні можна патрапіць у любую частку балота. Самы просты спосаб для навічкоў — драўляны двухкіламетровы насціл, які дазваляе гуляць па ўнікальным комплексе ў любым абутку.

Ночы ў гэтым месцы ўнікальна цёмныя, а туманныя ранкі проста фантастычныя. У тую ноч неба ззяла ўсімі колерамі вясёлкі: аранжавыя колеры — засветка ад Мёраў і Наваполацка, фіялетавыя адценні — слабае палярнае ззянне, якое працягвалася ўсю ноч, зялёная пляма — досыць яркае атмасфернае свячэнне на вялікай вышыні. І канечне ж, арка яркага Млечнага Шляху.

 

Віктар Малышчыц, Наша Ніва

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат