Пра курсы
ГАРАДЫ :


13.08.2015
Фіналіста «Заспявай 2.0» Яўгена Цярэнцьева і Teleport падтрымае Tonqixod

14 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць Яўген Цярэнцьеў разам з сваім гуртом Teleport, а гасцямі будуць аўтары найлепшага беларускага рок-альбому году на ўзнагародах Experty.by – Tonqixod.

27-гадовы спявак Яўген Цярэнцьеў скарыў журы конкурсу “Заспявай 2.0” сваёй версіяй песні Ігара Лучанка на словы Генадзя Бураўкіна “Зачараваная”, якую падаў у намінацыю “Кавер”. Ён сам аранжаваў, запісаў і звёў трэк, дзякуючы якому апынуўся ў фінале.

У фінальнай серыі канцэртаў «Заспявай 2.0» Цярэнцьеў выступіць разам з сваім гуртом Teleport, які нарабіў розгаласу гэтым летам сваім дэбютным сінглам “Leta” , а неўзабаве выдасць дэбютны альбом.

Госцем гэтага вечара ў дворыку плошчы Свабоды стане гурт Tonqixod, які сабраў багата прызоў з сваім дэбютным альбомам “Pradmova” і па выніках 2014 перамог на ўзнагародах Experty.by ” у намінацыях “Найлепшы дэбютны альбом”, “Найлепшы беларускамоўны альбом”, “Найлепшы рок-альбом” і ўзяў “Прыз штатных экспэртаў”, як альбом году. Музыка Tonqixod і Teleport шмат у якіх момантах сугучная, каманды між сабой сябруюць і нават рэпетуюць разам.

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат