Пра курсы
ГАРАДЫ :


03.02.2018
Фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm падвёў вынікі: дзве ўзнагароды ў «Ягора» па Андрусю Горвату, Гран-Пры – у фільма з ЗША

31 студзеня адбылася цырымонія закрыцця 7-га фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm. У гэтым годзе фестываль паставіў новыя рэкорды: у ім узялі ўдзел 311 работ (77 з іх – беларускія), а геаграфія пашырылася да 51 краіны свету. У шорт-ліст прафесійнага журы ўвайшлі работы з Беларусі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Індыі, Румыніі, ЗША і Францыі. Гран-Пры фестывалю атрымала карціна «Інтэр’еры і экстэр’еры» (ЗША). Узнагароду народнага журы і спецыяльны прыз ад velcom атрымаў фільм «Ягор» (Беларусь), створаны акцёрамі Купалаўскага тэатра.

img_7949_preview

«З эксперыменту, які ставіў мэтай па-новаму зірнуць на магчымасці смартфона, за 7 гадоў працы velcom Smartfilm ператварыўся ў падзею зусім іншага маштабу і значэння. Міжнародны фармат фестывалю дазваляе паскорыць яго прагрэс. Работы сталі больш разнапланавымі, яшчэ больш цікавымі як у мастацкім, так і ў тэхнічным дачыненні. velcom Smartfilm не толькі дапамагае развівацца маладым таленавітым аўтарам, але і фарміруе вакол сябе зацікаўленую аўдыторыю гледачоў. А значыць, мабільнае кіно ў Беларусі ўсё гучней заяўляе пра сябе», – адзначыла намеснік кіраўніка ўпраўлення маркетынгу кампаніі velcom Алена Бычкова.

На цырымоніі закрыцця ў зале VOKA кінатэатра velcom cinema былі паказаны лепшыя работы velcom Smartfilm, а затым абвешчаны пераможцы. Лёс Гран-пры і трох першых месцаў у конкурсе вызначала прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі кіназнаўца, дырэктар праграмы гульнявога кіно фестывалю «Лістапад» Ігар Сукманаў, кінааналітык і культуролаг Максім Жбанкоў, кіназнаўца і кінакрытык Антон Сідарэнка, рэжысёр Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў, кінакрытык Ганна Яфрэменка і прадзюсер Леанід Каліценя.

«velcom Smartfilm адкрывае генерацыю маладых людзей, якія думаюць і спрабуюць метадам мастацтва гэтую рэальнасць разумець і трансляваць, імкнуцца пазнаць яе праз гумар, драму, праз жанр або па-за ім, праз назіранне. Безумоўна, праявіць сябе і цалкам раскрыць сваю задуму ўдзельнікам дапамог фармат фестывалю. Работы вельмі розныя, і гэта прыемна. Фільмы гэтага сезону здзівілі мяне рэалізацыяй крэатыўнасці і творчай свабоды аўтараў – і ўсё гэта пры дапамозе смартфона, які ўсё больш уплывае на мову кіно. Але ў цэнтры ўвагі заўсёды застаецца ідэя, творчая задума аўтара», – распавядае Ігар Сукманаў

Уладальнікам Гран-Пры конкурсу velcom Smartfilm прызнана карціна «Інтэр’еры і экстэр’еры» (Interiors / Exteriors) рэжысёра Ашыка Мастафы (ЗША). Зняты адным кадрам дакументальны фільм аб заканчэнні намаза недзе ў Бангладэш заваяваў аднадушную сімпатыю большасці членаў журы. У якасці ўзнагароды пераможца быў удастоены грашовага прыза – 3000 рублёў, а таксама памятнай статуэткі velcom Smartfilm. З гэтага года ў фестываля з’явіўся свой уласны адметны сімвал, які падкрэслівае міжнародны статус форуму.

«Па гэтаму фільму ў нас былі самыя бурныя дыскусіі. У гэтым фільме самае важнае – яго зманлівая прастата. Не кожны можа так зрабіць. Мы бачым спалучэнне важных рэчаў: выразнага і вельмі граматна прапрацаванага аўтарскага почырку, рацыянальна і сістэмна выбудаванага сюжэту. Заўважце, гэта знята адным кадрам. Камера рэгулюе наша ўспрыманне – гэта і ёсць стопрацэнтнае мастацтва кіно, якое не проста вучыць зроку, але і кіруе нашым разуменнем. З аднаго боку, гэта высілак гледача, з другога – ход, які дапамагае нам лепш зразумець мову кіно», – каментуе работу Максiм Жбанкоў.

1-е месца журы прысудзіла музычнаму фільму «Доўгая гісторыя коратка» (Long Story Short), створанаму рэжысёрам Андрэем Оланеску з Румыніі. За 9 хвілін з выкарыстаннем прыёму адмысловай макраздымкі фільм распавядае трагічную гісторыю кахання… слімакоў.

«Гэты фільм ідэальна ілюструе галоўнае: у кіно важны ракурс, маштаб аўтарскага бачання. Кожны дзень мы праходзім міма гэтых слімакоў і не заўважаем іх, а чалавек заўважыў і зняў незвычайна прыгожую, кранальную гісторыю. Я магу толькі парадавацца за Андрэя, таму што калі ён пачне здымаць людзей, атрымаецца яшчэ лепш. Мы ацанілі магчымасці, якія былі ў аўтара, – шмат у чым дзякуючы развіццю тэхнікі, бо яшчэ некалькi гадоў таму такое кіно проста не атрымалася б зняць», – пракаментаваў Антон Сідарэнка.

2-е месца атрымала работа «Прымат» (Ape) рэжысёра Ноя Данбара з Вялікабрытаніі. Гэты сатырычны хорар выказвае пратэст супраць усеагульнай непрыязнасці адзін да аднаго, якая стала асабліва моцнай у эпоху лічбавых тэхналогій.

«Я вельмі рада за гэтую работу, яна фігуравала ў асабістых шорт-лістах кожнага з членаў журы. Мне фільм сімпатычны сваёй энергіяй, драйвам. Аўтару 19 гадоў, ён стендап-комік – і зняў такі сатырычны хорар. Гэта магутная работа з аўтарскім поглядам, якая была зроблена абсалютна без бюджету – гэта блізка і беларускаму кінематографу. У Ноя Данбара атрымалася сабраць каманду аднадумцаў і зняць фільм, дзе дакладна бачная аўтарская думка», – распавяла Ганна Яфрэменка.

3-е месца заняў фільм аўстрыйскага рэжысёра Майкла Холцера «Як раз своечасова» (Just in time). Гэта праца паказвае, што можа здарыцца, калі слепа давяраць сваё жыццё сістэме кіравання дадзенымі.

«Выдатная работа, – кажа Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў. – Гэта натуральна, што фільм пра смартфон зняты на смартфон; яго ідэя ў тым, што дэвайс не заўсёды можа апынуцца сябрам. У аўтара, на шчасце, усё склалася добра: смартфон адкрыў яму дарогу да конкурсу і заслужанай узнагародзе. Але бывае і цалкам інакш – як у яго фільме. Выдатна сыграна, зроблена з гумарам, гэта заслужанае трэцяе месца».

Першая, другая і трэцяя прэміі адзначаны прэміяльнымі мадэлямі смартфонаў: Apple iPhone 8 256GB, Samsung SM-G955FD і Huawei Mate 10 Pro адпаведна.

Новаўвядзеннем 7-га фестывалю velcom Smartfilm стала тое, што магчымасць выбраць уласнага пераможцу была дадзена ўсім кіназнаўцам. Народнае журы пад старшынствам кінааглядальніка Тараса Тарналіцкага сфарміравалася ў ходзе фестывалю і вызначыла ўласны шорт-ліст з 10 работ, 8 з якіх прадстаўлялі Беларусь. velcom Smartfilm арганізаваў спецыяльны паказ для народнага журы, пасля завяршэння якога кожны яго ўдзельнік прагаласаваў за свайго фаварыта.

Прыз народнага журы і флагманскі смартфон атрымаў беларускі фільм «Ягор» – экранізацыя эпізоду з кнігі Андруся Горвата «Радзіва «Прудок». Дзённік», створаная Раманам Падалякам і Міхаілам Зуем пры ўдзеле трупы Купалаўскага тэатра. «Ягор» быў удастоены таксама спецыяльнага прыза за лепшы беларускі фільм ад кампаніі velcom. Яго стваральнікі атрымалі гадавую падпіску на прэміяльны тарыф «Камфорт 16+».

«У першую чаргу мы хацелі атрымаць ад здымак задавальненне. Адзіная складанасць была ў тым, што было холадна: гэта ўсё ж такі зіма. У здымцы на тэлефон, вядома, ёсць свае нюансы: налада гуку, святла, але мы ўжо знаёмыя з гэтымі працэсамі, таму было не цяжка, хутчэй, весела. З падрыхтоўкай і здымкамі стварэнне гэтага фільма заняло тры тыдні. Не было складана таму, што ў нас вельмі класная каманда, з якой можна рабіць сапраўднае кіно. Андрусь Горват – народны пісьменнік, таму вельмі прыемна, што народным выбарам velcom Smartfilm стаў «Ягор». Дзякуй за гэту адзнаку», – выступілі са словамі падзякі ўдзельнікі здымачнай групы Раман Падаляка, Міхаіл Зуй і Ксенія Васілёўкіна.

Таксама народнае журы прызнала камедыю «Не» рэжысёра Рамана Салахутдзінава (Расія) пераможцам у спецыяльнай намінацыі «Нефармат» – за фільм, непадобны да іншых. Менавіта гэтая намінацыя перамагла па выніках галасавання ў сацыяльных сетках velcom.

Праграму 7-га фестывалю velcom Smartfilm дапоўнілі мерапрыемствы для ўдзельнікаў конкурсу і аматараў кіно. У музеі «Краіна міні» адбыўся спецыяльны паказ фільма-пераможцы фестывалю «Лістапад-2017» «Заўтра» з удзелам рэжысёра Юліі Шатун. Сапраўднай падзеяй для кінаманаў стала «Кінаноч» ад velcom Smartfilm з эксклюзіўнымі паказамі фільмаў-пераможцаў міжнародных фестываляў. А да дня беларускага кіно арганізатары фестывалю зладзілі першы ў Мінску мабільны кінаквэст па знакавых мясцінах беларускага і замежнага кінематографа.

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат