Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.05.2016
Фестываль аDNаK! – ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам!

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў  5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by.

adnak_ulej

Сёлета арганізатары заклікаюць усіх неабыякавых стаць яго часткай, непасрэдна спрычыніўшыся да правядзення, а таксама далучыцца да яго “закуліснага” жыцця, зрабіўшы пасільны ўнёсак на краўд-пляцоўцы на сайце ulej.by.

adnak_infahrafikaФестываль ужо зрабіўся грамадскай з’явай – хай жа ў гэтым годзе ён адбудзецца з вашым удзелам!

За гады свайго існавання Фестываль стаў адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі і той унікальнай прасторай, якая яднае творчых людзей розных прафесій на глебе нацыянальных каштоўнасцяў.

Усе грашовыя сродкі будуць цалкам выдаткаваны на арганізацыйныя патрэбы сёлетняга фестывальнага дня, а менавіта на адукацыйную праграму і цырымонію ўганаравання найлепшых стваральнікаў беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы і камунікацыі.

Для ўсіх аматараў і спонсараў беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы Аргкамітэт падрыхтаваў спецыяльныя сувеніры і падарункі.

Наш Фестываль – гэта насычаная адукацыйная праграма, гэта новыя веды і стандарты! І ён – не толькі цырымонія ўзнагароджання, віншаванні ад калег і шумная “тусоўка” ў коле самых таленавітых прадстаўнікоў творчых прафесій, гэта шчыльная супраца вядомых дызайнераў і крэатыўных студыяў, прадстаўнікоў бізнесу і творчых людзей, якія ў вясёлых, а часам і гарачых спрэчках супольна вызначаюць найлепшыя прыклады беларускай рэкламы. За сем гадоў свайго існавання Фестываль прайшоў шлях ад пілотнага даследчага праекта да сапраўднай з’явы культурнага жыцця краіны. З кожным годам колькасць удзельнікаў і работ расце, а цікавасць да Фестывалю павялічваецца. У многім дзякуючы менавіта яму беларускамоўнай рэкламы ў краіне значна паболела.

Важна разумець, што рэклама – гэта неад’емная частка культурнага жыцця сучаснага грамадства. Яна стварае атмасферу, у якой кожны з нас жыве штодня, яна візуалізуе твар нашых гарадоў і мястэчак. І хочацца, каб дзякуючы ў тым ліку і рэкламе мы адчувалі, што жывем на сваёй зямлі.

Сёння беларусы займелі ўнікальны шанец наўпрост спрычыніцца да працэсу пашырэння і развіцця беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы.

Зробім фестываль аDNаK! разам!

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат