Пра курсы
ГАРАДЫ :


27.06.2015
Фестываль AD.NAK! запрашае на адукацыйную праграму 2 ліпеня

Аргкамітэт Шостага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! чакае цікаўных і ахвочых, прафесіяналаў і аматараў на адукацыйнай праграме Вялікага фестывальнага дня, які пройдзе 2 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

Арганізатары падрыхтавалі адметную і насычаную адукацыйную праграму, у межах якой пройдуць семінары, майстар-класы і простыя дыскусіі са знанымі беларускімі і замежнымі экспертамі не толькі ў сферы рэкламы. У гэтым годзе замежным госцем стане Паўлюс Сянута (Paulius Senuta, Літва), заснавальнік і партнёр рэкламнага агенцтва Not Perfect| YR Minsk, Riga & Vilnius.

Нагадаем, што ўдзел у адукацыйнай праграме БЯСПЛАТНЫ, але для таго, каб да яе далучыцца, трэба абавязкова прайсці рэгістрацыю на сайце ў раздзеле: “Рэгістрацыя на адукацыйную праграму”.

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

9.30-10.30

Дар’я Лобань, Аляксей Шклянко, партнёры студыі брэндынгу On Foot,

Тэма: “Драпежнікі рэкламнага рынку: як палююць на замежных кліентаў”. Бонус: скайп-размова з заснавальнікам кампаніі Daybuilder Філіпам Люінтофтам (Капенгаген, Данія).

10.30-11.30

Iлля Доўнар – арт-дырэктар, Яўген Голубеў – тэхнічны дырэктар, Interactive brand studio HA (Беларусь),

Тэма: Добрыя рашэнні не заўсёды працуюць.

11.30-12.30

Paulius Senuta (Літва), Chairman, Strategic Planning Director at Not Perfect | Y&R Minsk, Riga & Vilnius

Тэма: Planning with value

 12.30-13.30

Маладыя беларускія “Канскія львы” завітаюць на AD.NAK!

Тэма: Уражанні і досвед Cannes Lions 2015

13.30-14.30

Людміла Стручэўская, кіраўнік групы па кіраванні брэндамі ТАА “Аліварыя”

Тэма: “Як улічыць сучасныя і працоўныя камунікацыйныя трэнды пры планаванні іміджавай кампаніі ў Беларусі”.

14.30-15.30

 Віктар Марціновіч, вядомы беларускі пісьменнік і журналіст

Тэма бяседы: “Беларускі бізнес і культура: як пераадолець узаемны ігнор”.

15.30-17.00

 Ілля Андрэеў, кіраўнік творчай групы агенцтва Proximity Russia (Беларусь-Расія)

Тэма: “100 ідэй для Беларусі. Дзе іх узяць?”

Адразу пасля семінараў адбудзецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы Фестывалю. А 18-й гадзіне пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

 

Дадатковая інфармацыя: (029) 177-01-21, (029) 755-14-34, е-mail: adnak@budzma.org.

Кантакты для даведак:

Лізавета Неўмяржыцкая, прэс-сакратар ГКК “Будзьма беларусамі!”

elzbietka.eilis@gmail.com

+375 44 742 48 32,

skypename – elzbietka_eilis

 

Budzma.by

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат