Пра курсы
ГАРАДЫ :


29.12.2015
Фанатам Brutto і “Дзецюкоў” паставяць бясплатныя шэнгенскія візы

12 сакавіка ў беластоцкім лядовым палацы адбудзецца сумесны канцэрт беларускіх гуртоў Brutto і Dzieciuki.

Увогуле, ідэя сумеснага канцэрта гэтых гуртоў даўно лунала ў паветры, але ўвесь час па розных прычынах яна не знаходзіла выйсця, — распавядае пра будучую імпрэзу адзін з арганізатараў і па сумяшчальніцтве прадзюсар “ДзецюкоўЯўген Новаш. — І вось, акурат, калі Brutto выдалі альбом “Родны край”, а ў “Дзецюкоў” хутка выйдзе альбом “Рэха”, усё ж такі нам удалося ўзгадніць даты і правесці гэты канцэрт-прэзентацыю адразу двух дыскаў. Прычым, на мой погляд, вельмі сімвалічна, што пройдзе ён менавіта ў Беластоку”.

Квіткі каштуюць 500 тысяч рублёў, набыць іх можна па тэлефоне арганізатараў ці з невялікай камісіяй праз распаўсюдніка kvitki.by.

bruttodzieciukiafisz-1

Грамадзянам Беларусі, якія пажадаюць паехаць на канцэрт, абяцаюць візавую падтрымку. Каб атрымаць бясплатную чатырохдзённую візу, адзінай жорсткай умовай з’яўляецца наяўнасць квітка на імпрэзу.

У дадатак арганізатары прапануюць афіцыйныя бас-туры з Мінска. Пакуль прапануюцца два варыянты — аднадзённы і двухдзённы, у абавязковую праграму якіх, апроч непасрэдна наведвання канцэрта, уваходзіць наведванне беластоцкага начнога кірмашу FASTY. Пры наяўнасці жадаючых, арганізатары гатовыя пашырыць асартымент забаваў для ўладальнікаў квіткоў на бас-тур, а таксама пашырыць спіс гарадоў, адкуль будзе выязджаць аўтобус.

Падрабязней пра рэгістрацыю квіткоў, афармленне візы ды бас-туры можна даведацца на адмыслова створаным сайце Muztur.by.

 

Ілля Маліноўскі, euroradio.fm

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат