Пра курсы
ГАРАДЫ :


23.03.2016
Эрас Рамазоцці загучаў па-беларуску

Напярэдадні канцэрта італьянскага спевака ў Мінску выйшаў першы беларускі кавер на песню “Più Che Puoi” у выкананні Дзімы Нікановіча і Вольгі Сацюк. Песня атрымала назву “За табой”. Аўтар беларускага тэксту паэт Мікіта Найдзёнаў.

Мне б вельмі хацелася, каб Эрас Рамазоцці пачуў нашу версію, цікава, якой ён знойдзе беларускую мову ў сваёй песні, — кажа Мікіта. — У Рамазоцці ёсць нейкая магія. Таму яго песні адчуваюцца нават без ведання тэксту, хаця лірыка ў іх вельмі глыбокая. Ну і я абавязкова буду на яго канцэрце 26 сакавіка!

Песня “За табой” была напісана адмыслова для конкурсу “Заспявай 3.0” у намінацыі беларускі пераклад. Дзякуючы ёй стварыўся прыгожы дуэт двух маладых спевакоў: Дзімы Нікановіча і Вольгі Сацюк.

Я даўно хацеў запісаць дуэт з Оляй, — прызнаецца Дзіма. — Проста дагэтуль не было песні і нагоды. А тут і мая любімая песня Эраса і цудоўны беларускі тэкст. Адным словам, усё сышлося”.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат