Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.07.2015
Энтузіясты знялі фантастычнае ВІДЭА пра Браслаўскія азёры

Двое мінчукоў размясцілі ў інтэрнэце відэаролік, зняты падчас паездкі па Браслаўскім і Мёрскім раёнах. Ад прыгажосці беларускіх азёр, якую ўдалося перадаць аўтарам, проста захоплівае дух.

Аўтары роліка — мінчукі Дзмітрый Важнік і Вячаслаў Мазай. Кажуць, што рыхтуюць вялікае відэа пра самыя прыгожыя месцы Беларусі, у яго пазней уключаць і гэты сюжэт пра Браслаўскія азёры. Праект некамерцыйны — здымаюць у сваё задавальненне.

«Атрымліваецца, што намі знята ўжо даволі шмат па свеце, а многія месцы Беларусі дагэтуль застаюцца белымі плямамі. Хацелася б яшчэ паздымаць на Палессі, у Белавежскай пушчы, у Бярэзінскім запаведніку, па абласных гарадах праехацца», — распавёў адзін з аўтараў відэа Дзмітрый Важнік.

У здымках задзейнічалі масу рознага абсталявання. Напрыклад, для фрагментаў у рэжыме timelaps — фотаапарат Canon 5D Mark3 і custom-мадэль матарызаванага слайдэра.

«Кадры з паветра былі знятыя на дроне DJI Inspire. Гэтая мадэль дазваляе здымаць відэа ў дазволе 4К з адначасовай трансляцыяй HD-сігналу на зямлю», — падзяліўся тэхнічным бокам пытання Вячаслаў Мазай.

 

Наша Ніва

 

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат