Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.07.2015
Экспанаты з калекцыі парыжскага музея Адама Міцкевіча прадставяць у Навагрудку

Арыгінальныя экспанаты з калекцыі парыжскага музея Адама Міцкевіча прадставяць 11 ліпеня ў Навагрудку, паведамілі карэспандэнту БелТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

У Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку адбудзецца адкрыццё дакументальнай выстаўкі. Упершыню ў раённы цэнтр прывязуць 16 арыгінальных гравюр XIX стагоддзя і 6 медальёнаў з калекцыі музея Адама Міцкевіча ў Парыжы. Таксама ў экспазіцыю ўвайшоў партрэт выдатнай піяністкі таго часу, якая выступала для каралеўскіх асоб, і цешчы Адама Міцкевіча Марыі Шыманоўскай мастака Віктара Альшэўскага. Гэта копія вядомага партрэта піяністкі, выкананага сучаснікам Міцкевіча мастаком Валенсіем Ваньковічам. Сёння копія партрэта перададзена ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музею Беларусі.

Акрамя таго, у Навагрудак прывязуць арыгінальную работу мастака Віктара Альшэўскага з калекцыі пасольства Італіі ў Беларусі. У Навагрудку экспазіцыя прабудзе да 7 снежня.

У галерэі беларускага мастака Кастуся Качана ў Навагрудку 11 ліпеня таксама адбудзецца паказ урыўка спектакля “Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Чакаецца, што ў мерапрыемствах прымуць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка і прадстаўнікі музея Адама Міцкевіча ў Парыжы.

Арганізатарамі выстаўкі з’яўляюцца пасольства Беларусі ў Францыі сумесна з музеем Міцкевіча ў Парыжы, Гродзенскім аблвыканкамам і Навагрудскім райвыканкамам. У пасольстве падкрэслілі, што мерапрыемства з’яўляецца сведчаннем развіцця беларуска-французскіх культурных сувязей, а таксама стане добрым прыкладам арганізацыі міжнародных культурных праектаў у рэгіёнах Беларусі.

 

Budzma.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат