Пра курсы
ГАРАДЫ :


24.10.2015
ЭКСКУРСІЯ! “Мова Нанова запрашае ў Бабруйск”

Сумесна з самай аўтарытэтнай беларускай турфірмай “Віаполь” мы ладзім экскурсію “Мова Нанова запрашае ў Бабруйск”

Дата: 14 лістапада 2015

Кошт: 390 тысяч

Па студэнцкіх білетах “Мова Нанова” зніжка 10%

Запісацца на экскурсію МОЖНА ТУТ

Увага! Каб атрымаць зніжку па студэнцкім білеце, трэба ў графе “Дадатковыя пажаданні” пазначыць яго нумар. 

Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенкам:

“Мова Нанова запрашае ў Бабруйск”

Маршрут: Жылічы — Рагачоў — Красны Бераг — Бабруйск

Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё … Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — “БЗ”, а калі па першых літарах, то бэ-зэ . Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!

ПРАГРАМА

Зноўку едзем з Глебам Лабадзенкам (labadzenka.by) — журна­лістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фата­гра­фій і выкладчыкам са­мых масавых у свеце курсаў бе­ла­рус­кай мовы (“Мова Нанова”), аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў “Дзіцячая заМова”, а цяпер яшчэ і другой часткі ўлюбёнага бестселера. Тэматыка блогу Гле­ба Ла­ба­дзен­кі — Беларусь, беларуская мова, куль­ту­ра, мастацтва, гісто­рыя, архітэктура, літаратура, сацыяльная сфэра.

Пачнем на­шу экскурсію з аб’екта, які знаходзіцца амаль за 200 км ад Мінска — ЖЫЛІЦКІ ПАЛАЦАВА-ПАРКАВЫ АНСАМБЛЬ. Выкананы ў класічным стылі вялізны (адзін з са­мых вялікіх у Беларусі!) палац Булгакаў (вядомы яшчэ як сядзіба “Добасна”), у асяроддзі пейзажнага пар­ку з экзатычнымі пародамі дрэваў, з’яўляецца яскравым прыкладам сядзібавай архітэктуры Беларусі XVIII-XIX стст.

009Далей наш шлях паверне на РАГАЧОЎ. Менавіта з беларускага Падняпроўя, у тым ліку з Рагачова, паходзілі продкі Уладзіміра Караткевіча — беларускага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, сцэнарыста, класіка бе­ла­рус­кай літаратуры, які першы з беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву. Сёння рэдкая экскурсія завітае ў гэты куток роднае замлі, але удзельнікам нашае вандроўкі пашанцуе, мы зможам наведаць тыя мясціны з якімі неразрыўна былі з’вязаныя жыццё і дзейнасць “Рыцара і слугі Беларусі”. Тут, у Рагачове, захавалася дзедаўская хата Уладзіміра Караткевіча 1914 го­да пабудовы. У ёй і цяпер жывуць сваякі пісьменніка. Каля хаты некалькі год таму быў усталяваны памятны валун, а сама вуліца атрымала імя Уладзіміра Караткевіча. Яшчэ б! У гэтай хаце пісьменнік стварыў ці не палову сваіх твораў. Пасля агляду хаты на мясцовых могілкам паклонімся магіле Людмілы Ан­то­наўны Барысевіч, бабулі класіка. Пяць гадоў таму на яе магіле быў адкрыты новы помнік, усталяваны коштам прыхільнікаў творчасці Караткевіча

043Рухаючыся ў бок Бабруйску, за чатыры кіламетры ад мяжы з Бабруйскім раёнам павернем у КРАСНЫ БЕРАГ — былую сядзібу генерал-лейтэнанта Гатоўскага, за часам якога тут у канцы XIX ст. быў пабудаваны палац з рысамі неаготыкі і неарэнесансу. Выразнасць палацу наюць шат­ры вежаў, мансардныя дахі, эр­ке­ры, востра­вугольныя шыпцы, слухавыя вокны… Фасад палаца аздоблены… ляпнымі кажанамі! У 2015 годзе абылося адкрыццё сядзібы пасля амаль 10-гадовай рэстаўрацыі. Адметнай асаблівасцю ан­самблю з’яўляецца яго афармленне, кожная за­ла выкананая ў асаблівым стылі. Мноства стыляў, пачынаючы з неаготыкі і заканчваючы ўсходнім стылем, надаюць гэтаму новаму музею прыгажосць і вытанчанасць. Англійскі парк вакол палаца, скрозь прыбраны сцежкамі для шпацыру, — цудоўнае месца для адпачынку.

032Нарэшце — БАБРУЙСК. Бабруйск на сённяшні дзень набыў сла­ву самага супярэчлівага горада краіны… Ён уваходзіць у лік десяці буйнейшых гарадоў Беларусі. Яму больш за шасцьсот гадоў. Ён быў і цэнтрам воласці ў ВКЛ, і павету ў складзе Расійскай імперыі, і акругі ў 20 гг. XX ст., і раёну Магілёўскай вобласці. Сёння на месцы былога Бабруйскага замчышча ганарліва уздымае свае вочы (вокны-байніцы) у не­ба над Бярэзінай ста­рая крэпасць. Яна размесцілася тут у пачатку ХIX ст.. Бабруйская крэпасць, якая ў 1812 г. вытрымала чатырох­месяцовую асаду, бы­ла самай грознай турмой для дзекабрыстаў… Сёння набыла выгляд ста­рой жанчыны, патрапанай дзе гісторыяй, дзе палітыкай, а дзе і ліхалеццямі самае гісторыі краіны; але жанчыны, якая не скарылася абставінам ча­су і прагне далейшага жыцця…

012Аблічча старога цэнтра горада сёння фармуе мазаіка малапавярховай забудовы XIX ст., сярод якой яскрава вылучаюцца Свята-Георгіеўская царква (1907), вядомая ўсім жыхарам горада як Бе­лая царква; Свята-Нікалаеўскі сабор, гісторыя якога пачалася чатыры стагоддзі таму; касцёл Беззаганнага зачацця, падобнага якому наўрад ці знойдзеш у свеце, пры ўсёй прастаце яго убрання і стылю…

Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00.

Па­ра­ды вандроўнікам:
• прапануем узяць кішэнны ліхтарык — ста­рая крэпасць утойвае скарбы і загадкі ў цемры сваіх равелінаў і капаніраў
• прапануем абуць зручны абутак без абцасаў — крэпасць на Бярэзіне не даруе бестурботнасці
• прапануем прыгатаваць ежу з сабой — пад час та­кой насычанай вандроўкі, нажаль, не будзе ча­су наведаць кавярню альбо рэстарацыю

Кошт экскурсіі ўключае:
• аўтобус туркласа
• экскурсійнае абслугоўванне
• квіткі і экскурсійнае абслугоўванне ў Жыліцкім палацава-паркавым ансамблі
• квіткі і экскурсійнае абслугоўванне ў палацава-паркавым ансамблі Красны Бераг
• кава, гарбата, печыва
• фірмовыя сувеніры

Дата: 14 лістапада 2015

Кошт: 390 тысяч

Па студэнцкіх білетах “Мовы Нанова” зніжка 10%

Працягласць экскурсіі — 500 км, 14 гадзiн

Запісацца на экскурсію МОЖНА ТУТ 

Увага! Каб атрымаць зніжку па студэнцкім білеце, трэба ў графе “Дадатковыя пажаданні” пазначыць яго нумар.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат