Пра курсы
ГАРАДЫ :


04.07.2015
ЭКСКУРСІЯ Мова Нанова запрашае да князя Альгерда!

18 ліпеня, 8.00, пр. Незалежнасці 31а, дом-музей РСДРП. Кошт 350 тыс. руб., студэнтам “Мовы Нанова” зніжка 10%

ЗАПІСАЦЦА МОЖНА ТУТ

Або патэлефанаваўшы ў турфірму “Віаполь”:

Тэл./факс: (+375 17) 289 15 39, 226 15 76
Тэл. маб.: (+375 29) 689 15 39, 779 15 39

hrazhals02-04

18 ліпеня, 8.00, пр. Незалежнасці 31а, дом-музей РСДРП. Кошт 350 тыс. руб., студэнтам “Мовы Нанова” зніжка 10%
Марш­рут СБ-6.4: Беніца — Крэва — Баруны — Гальшаны — Трабы — Іўе — 
Ліпнішкі — Суботнікі — Жамыслаў
Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё … Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — “БЗ”, а калі па першых літарах, то бэ-зэ . Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!
ПРАГРАМА
Як павялося, едзем з Глебам Лабадзенкам (labadzenka.by) — журна­лістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фата­гра­фій і выкладчыкам са­мых масавых у свеце курсаў бе­ла­рус­кай мовы (“Мова Нанова”), аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў “Дзіцячая заМова”.На гэты раз распачнем вандроўку ў вёсцы БЕНІЦА Маладзечынскага раёну, якая ў розны час належала Коцелам, Абрамовічам, Швыкоўскім, а на пачатку 18 ст. менавіта тут размясціўся кляштар манахаў бернардынцаў. Да нашых дзён захаваўся толькі Траецкі касцёл у стылі барока, які за ўвесь час свайго існавання паспеў пабываць і парафіяльным храмам, і праваслаўнай царквой, і зноўку ператварыўся ў каталіцкую свя­ты­ню. Нажаль сёння касцёл не дзейнічае, стаіць самотны, захоўваючы ў сутарэннях сямейныя склепы Коцелаў і Швыкоўскіх.КРЭВА — знакаміты замак, дзе бы­ла заключана Крэўская унія, што дала пачатак аб’яднанню ВКЛ і Польскай Кароны. Вядомы гэтыя мясціны з 1338 г., з моманту перадачы месца Гедымінам сы­ну Альгерду. Маляўнічыя руіны зам­ка і дагэтуль пакідаюць моцнае ўражанне. БАРУНЫ — велічны 300-гадовы храм у стылі барока і, так званая, студэнцкая капліца. Помнікі каменнага дойлідства ГАЛЬШАНАЎ займа­юць адметнае месца ў культурнай спадчыне Беларусі. Яны дэ­манстру­юць выразныя прыклады палацавага, культавага, грамадзянскага і жылога дойлідства. У Гальшанах Вас чакаюць маляўнічыя руіны апі­са­на­га Караткевічам “Чорнага зам­ка” Са­пег канца 16 ст. Тут Вы даведаецеся аб гісторыі гэтага мястэчка і пачуеце мноства паданняў аб прывідах… Касцёл Раства Багародзіцы ў вёсцы ТРАБЫ пабудаваны ў пачатку 20 ст. і з’яўляецца помнікам архітэктуры неаготыкі. Касцёл дзейнічае і ў нашы дні.ІЎЕ — гарадскі пасёлак, які вядомы як мястэчка з XVII ст. У той час тут размяшчалася адна з першых на Беларусі друкарняў, у якой быў надрукаваны шэраг праваслаўных кніг, а таксама “Граматыка” Мялеція Сматрыцкага. Іўе, падобна са­мой Беларусі, сабрала пад сваімі “крыламі” і старэйшую драўляную мячэць Беларусі, і манументальны барочны ан­самбль бернардзінскага кляштару, і маляўнічую забудову Рынкавай плошчы, і сінагагальны двор… Усё бліжэй да мяжы з суседкай-Польшчай у вёсачцы ЛІПНІШКІ можна пабачыць захаваны і дзейны да нашага часу касцёл Святога Казіміра, прыклад архітэктуры неаготыкі, які вылучаецца сярод іншых матэрыяламі, з якіх пабудаваны — цэгла і граніт. Фундатарам касцёла Святога Уладзісла­ва ў вёсцы СУБОТНІКІ з’яўляецца граф Умястоўскі. Касцёл па стылі і часе будаў­ніцтва можна прыраўнаць да Ліпнішскага, але Суботніцкі вызначаецца тым, што пабудаваны толькі з чырвонай цэглы, а у яго крыпце зна­хо­дзяц­ца пахаванні Умястоўскіх. Родавая ж сядзіба гэтай сям’і зна­хо­дзіц­ца ў суседнім мястэчку ЖАМЫСЛАЎ. Маёмасцю Умястоўскіх яна стала ў 1805 г., а ў канцы стагоддзя граф аддае сядзібу пад на­ву­ко­вую базу Віленскаму ўніверсітэту, падчас 1-ай сусветнай вайны сядзібу занялі немцы… Па­лац, гаспадарчыя пабудовы, вінакурня і парк захаваліся да нашага часу. Дарэчы, сам палац называюць зменшанай копіяй варшаўскіх Лазенак (як по знешняму падабенству, так і па інтэр’ерах). Аднак сёння аб былой велічы мала што нагадвае… Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў бе­ла­рус­кай мовы “Мова Нанова” — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а пры наяўнасці зацікаўленасці, магчымасці, сіл і жадання, можна і пазней. :)
Прапануем узяць ў падарожжа:
   • зручны абутак ці гумавыя боты — нават у Парыжы ці Мілане яны цяпер у трэн­дзе, а чым горш нашыя вёскі :)
   • кішэнны ліхтарык — на­ша падарожжа праходзіць па тых мясцінах, у якіх не за­надта часта бываюць турысты, не праводзілася рэстаўрацыя, таму прапануем узброіцца асабістымі сродкамі “асвятлення аб’ектаў”
   • “заплечнікавы бутэрброд” — згатаваны до­ма, загорнуты ў сурвэтку і надзейна сха­ва­ны ў заплечнік. Бо калі Вы адчыніце заплечнік дзесьці пасля Гальшанскага зам­ку, гэты схаваны бутэрброд падасца Вам сапраўдным скарбам :)

Кошт экскурсіі ўключае:
    • аўтобус турк­лас­са
    • экскурсійнае абслугоўванне
         ∘ Беніца — касцёл Свя­той Троіцы
         ∘ Крэва — рэшткі зам­ка
         ∘ Баруны — касцёл Святых Пятра і Паўла, кляштар базыльян
         ∘ Гальшаны — рэшткі зам­ка
         ∘ Трабы — касцёл Раства Багародзіцы
         ∘ Іўе — касцёл і мячэць
         ∘ Ліпнішкі — касцёл Святога Казіміра
         ∘ Суботнікі — касцёла Святога Уладзісла­ва
         ∘ Жамыслаў — сядзіба Умястоўскіх
    • кава, гарбата, печыва
    • фірмовыя сувеніры

Працягласць экскурсіі — 400 км, 14 гадзiн
Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат