Пра курсы
ГАРАДЫ :


24.10.2015
ЭКСКУРСІЯ! “Мова Нанова запрашае да Цмока”

Сумесна з самай аўтарытэтнай беларускай турфірмай “Віаполь” мы ладзім экскурсію “Мова Нанова запрашае да Цмока”

Дата: 31 кастрычніка

Кошт: 350 тысяч

Па студэнцкіх білетах “Мова Нанова” зніжка 10%

Запісацца на экскурсію МОЖНА ТУТ

Увага! Каб атрымаць зніжку па студэнцкім білеце, трэба ў графе “Дадатковыя пажаданні” пазначыць яго нумар. 

Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенкам:

“Мова Нанова запрашае да Цмока”

Палезем у Цмокаву пячору!!! Таму бярэм ліхтарыкі, зменнае адзенне (напрыклад, спартовы касцюм, які можна надзець паверх — бо ў пячору трэба будзе запаўзаць па зямлі!!), зручны абутак і моцна падсілкоўваемся — не лішнім будзе падрыхтавацца фізічна (выконваем до­ма сілавыя практыкаванні) :)

Маршрут: Бягомль — Параф’янава — Сітцы — Порплішча — Глыбокае — Празарокі — Сахновічы (Пячора Цмока) — Лучай

Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё … Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — “БЗ”, а калі па першых літарах, то бэ-зэ . Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!

ПРАГРАМА

Зноўку едзем з Глебам Лабадзенкам (labadzenka.by) — журна­лістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фата­гра­фій і выкладчыкам са­мых масавых у свеце курсаў бе­ла­рус­кай мовы (“Мова Нанова”), аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў “Дзіцячая заМова”, а цяпер яшчэ і другой часткі ўлюбёнага бестселера. Тэматыка блогу Гле­ба Ла­ба­дзен­кі — Беларусь, беларуская мова, куль­ту­ра, мастацтва, гісто­рыя, архітэктура, літаратура, сацыяльная сфэра.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У наш час многія перакананы ў тым, што ў сучаснай Беларусі “няма чаго глядзець”, а калі і ёсць, то выключна ў яе заходняй частцы. Каб выправіць становішча, збіраемся ў чарговую “экспедыцыю” — на поўнач краіны. Першы прыпынак зробім у БЯГОМЛІ, вядомым з другой паловы 16 ст. як сяло Мінскага павета ВКЛ, і ўключаным у склад Расійскай імперыі пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай. Бягомльская зямля — малая радзіма адразу трох беларускіх паэтаў — Пімена Панчанкі, Юрася Свіркі і Алеся Ставера. У другой палове 19 ст. тут бы­ла пабудавана царква ў гонар Усіх Святых у рэтраспектыўна-рускім стылі, якая, нажаль, на сёняшні дзень знаходзіцца ў руінах.

Вёска ПАРАФ’ЯНАВА лічыцца адным з са­мых ста­рых пасяленняў Докшыцкіага раёна. Назва вёскі паходзіць ад слова “параф’янін” ці “вернік”. Першы драўляны касцёл у гонар Панны Марыі тут быў пабудаваны ў 1630 г. Менш чым праз 30 год ён быў знішчаны, мураваны храм з’яўляецца толькі ў пачатку 20 ст. У параф’янаўскім касцёле ёсць партрэт ксяндза Мечыслава Багаткевіча — святара, які першым адслужыў імшу ў каменным храме. Служыў ён і падчас нямецкай акупацыі. Захопнікам не спадабаліся яго казані, за што ксяндза арыштавалі і закатавалі. Пасля вайны Мечыслаў Багаткевіч быў прылічаны да ліку блажэнных.

dsc06936

У 17 ст. у СІТЦАХ існавала сядзіба, што належала спачатку Бжастоўскім а з канца 18 ст. — Дамейкам, родзічам нашага земляка, нацыянальнага ге­роя Чылі Ігната Дамейкі. Каля 1830 г. ста­рая сядзіба бы­ла знішчана пажарам, замест яе пабудавана новая драўляная сядзіба на 12 з аранжарэяй, знішчаная ўжо падчас Другой сусветнай вайны.

У вёсцы ПОРПЛІШЧА наведаем Спаса-Праабражэнскую царкву — помнік драўлянага дойлідства. У яе інтэр’еры захаваліся эле­мен­ты разнога драўлянага алтара 17 ст. Тут жа і касцёл імя Панны Марыі Каралевы, пабудаваны ў міжваенныя гады (1937-1941 гг.).
f21a4ed6a447

У 17-18 стст. у цэнтры ГЛЫБОКАГА былі пабудаваны два барочныя касцёлы, звернутыя адзін да аднаго галоўнымі фасадамі. Менавіта яны і сталі архітэктурнай дамінантай галоўнай плошчы горада. Касцёл Св. Тройцы збудаваны ў другой палове 18 ст. і фактычна поўнасцю перабудаваны ў са­мым пачатку 20 ст. — ад былога храму захаваўся толькі галоўны фа­сад. Выдатным помнікам дойлідства з’яўляецца храм Успення Божай Маці, што сёння аддадзены праваслаўным вернікам і асвечаны ў гонар Нараджэння Багародзіцы. Тут мусім наведаць падзямелле хра­ма (найвялікшае ў Беларусі!) і даведацца аб мясцовых таямніцах.

Далей накіруемся на ма­лую радзіму Ігната Буйніцкага — нашага земляка, што заклаў падмурак для беларускага прафесійнага тэатральнага мастацтва. Нарадзіўся ён у 1861 г. у сядзібе Палівачы, што недалёка ад вёскі ПРАЗАРОКІ, дзе сёння ўсталяваны помнік тэатральнаму дзеячу.

img_1079qВёска САХНОВІЧЫ стаіць на беразе возера Гінькава, якое з’яўляецца трэцім па глыбіні ў Беларусі. На беразе возера мы і пачнем шукаць Цмокаву пячору, якая хоць і не карставая, але для раўніннай Беларусі гэты аб’ект унікальны. У пячоры тры ўваходы, але чалавек здольны папасць туды толькі праз адзін з іх. Унутры пячора крыху боль­шая за метр у вышыню, каля двух мет­раў у шырыню і цягнецца на колькі мет­раў у глыбіню — туды можа змясціцца 5-7 чалавек адначасова. Пагуляць пад скляпеннямі пячоры ў звыклым сэнсе не атрымаецца, але пабачыць пячору беларускага Цмока цалкам рэальна!

016Храм у імя Св. Тадэвуша ў вёсцы ЛУЧАЙ — помнік архітектуры позняга барока і класіцызму, узведзены ў 1766-1777 гг. на сродкі Агінскіх. Велічны і ўрачысты знешні выгляд лучайскага касцёлу дапоўнены выдатным роспісам інтер’еру, выкананым у тэхніцы грызайлю. Заслугоўвае ўвагі і касцёльны двор Лучайскага храму, у якім можна пабачыць цудоўныя ландшафтныя кампазіцыі.

Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — даследчык радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчык курсаў бе­ла­рус­кай мовы “Мова Нанова” — як і заўжды, падзеліцца моўнымі цікавінкамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а там, як спадабаецца. :)

Дата: 31 кастрычніка 2015

Кошт: 350 тысяч

Па студэнцкіх білетах “Мовы Нанова” зніжка 10%

Працягласць экскурсіі — 550 км, 14 гадзiн

Запісацца на экскурсію МОЖНА ТУТ 

Увага! Каб атрымаць зніжку па студэнцкім білеце, трэба ў графе “Дадатковыя пажаданні” пазначыць яго нумар.

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат