Пра курсы
ГАРАДЫ :


16.03.2016
ЭКСКУРСІЯ! “Мова Нанова” запрашае да Барадуліна і Быкава”

Сумесна з самай аўтарытэтнай беларускай турфірмай “Віаполь” мы ладзім экскурсію ”Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава”

Дата: 16 красавіка

Кошт: 390 тысяч

Па студэнцкіх білетах “Мова Нанова” зніжка 10%

Запісацца на экскурсію МОЖНА ТУТ

Увага! Каб атрымаць зніжку па студэнцкім білеце, трэба ў графе “Дадатковыя пажаданні” пазначыць яго нумар. 

Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенкам:

“Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава”

Маршрут: Менск — Бабцы — Ле­пель — Полацак — Арэхаўна — Ваўчо — Вушачы — Селішча — Бычкі

Славутыя асобы Беларусі — знаўцы гісторыі, куль­ту­ры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў — раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца, часам — нават ўсё жыццё … Гэта не традыцыйная экскурсія, а — Бенефіс Знаўцы. Скарочана — “БЗ”, а калі па першых літарах, то бэ-зэ . Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе — лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія — дэсерт!

ПРАГРАМА

Зноўку едзем з Глебам Лабадзенкам (labadzenka.by) — журна­лістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фата­гра­фій і выкладчыкам са­мых масавых у свеце курсаў бе­ла­рус­кай мовы (Мова Нанова), аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў “Дзіцячая заМова”.

Адпраўной кропкай вандроўкі, як і заўсёды, будзе Менск, але на гэты раз мы спынімся у горадзе на крыху большы час. На УСХОДНІХ МОГІЛКАХ МЕНСКА, адразу каля ўвахода, наведаем магілу Васіля Быкава — Народнага пісьменніка Беларусі, які нарадзіўся на Вушач­чыне, а вечны супакой знайшоў у сталіцы Роднай Беларусі. Поруч паклонімся магіле Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Мулявіна ды не­ка­то­рых іншых выбітных суайчыннікаў.

16-11-13-baradulinВёска БАБЦЫ, што адразу за Бягомлем, сёння вабіць усіх 26-цю ка­мен­ны­мі кры­жа­мі (ад 30 см і да 2 метраў!), паходжанне якіх дакладна невядома. Але менавіта яны натхнілі Рыгора Барадуліна на радкі:

«У лесе, у зялёнай імжы
Затоеныя вякамі
Каменныя стынуць крыжы
З адсечанымі рукамі…»
Семнаццацітысячны ЛЕПЕЛЬ з пісьмовых крыніц вядомы з першай паловы XV ст. у складзе ВКЛ, з другой паловы XVI ст. Стары Ле­пель належаў Л. Сапегу, які перанёс горад на новае месца, і тым са­мым, фактычна, надаў гораду новае жыццё. Пад час экскурсіі наведаем помнік вялікаму гетману і канцлеру Вялікага Княства. Дарэчы, ініцыятарам стварэння помніка стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Сам касцёл Святога Казіміра быў пабудаваны ў другой палове XIX ст. і з’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Таксама пабачым сапраўдны брэнд Лепельскага раёна — помнік беларускаму Цмоку!

Зоркай марш­ру­ту з’яўляецца старажытны ПОЛАЦАК, які працягне ўражваць дзівоснымі помнікамі, пераймаючы эстафету ў Лепеля. Менавіта тут Вы атрымаеце магчымасць сфатаграфавацца ў са­мым Цэнтры Еўропы і не толькі адчуць смак Роднай мовы, але і дакрануцца да самай смачнай яе літары — “Ў”. У жаночым Спаса-Еўфрасіннеўскім кляштары захоўваюцца мошчы святой Еўфрасінні Полацкай, а таксама копія легендарнага крыжа, які бясследна знік… Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт з 2005 г. размешчаны ў былым будынку Калегіўма езуітаў, заснаванага ў Полацку ў 1580 г. Нездарама паэт Ры­гор Барадулін пісаў, што “ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад По­лац­ка па­чаўся Свет”.

+IMG_5665Накіроўваючыся ў Вушачы, пабачым сядзібу ХІХ ст. у АРЭХАЎНЕ, а потым прыпынімся у вёсцы ВАЎЧО, дзе завітаем на каву і гарбату да сястры Васіля Быкава Валянціны Уладзіміраўны, атрымаем магчымасць паразмаўляць з ёй, спытаць тое, што больш дакладна ніхто не адкажа. Наступным буйным прыпынкам будуць ВУШАЧЫ, якія атрымалі ў 1758 г. Магдэбургскае пра­ва і захавалі да нашых дзён сярод іншых будынкаў млын пач. XX ст. і касцёл Святога Лаўрэна пач. ХХ ст. Але тут нас будуць цікавіць не толькі помнікі архітэктуры, мы накіруемся да тых месцаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да Народнага паэта Беларусі — Рыгора Барадуліна. Наведаем шко­лу, дзе вучыўся паэт, хату, дзе жыў, магілу, дзе знайшоў вечны прыстанак…

bykau

Згодна лепшым правілам колавай кампазіцыі напрыканцы экскурсіі наведаем хату-музей Васіля Быкава ў вёсцы БЫЧКІ, дзе нарадзіўся пісьменнік. Калі Валянціне Уладзіміраўне дазволіць здароўе, то Вы атрымаеце ад яе незабыўны падарунак — уласную экскурсію па іх роднай хаце.

Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў бе­ла­рус­кай мовы “Мова Нанова” — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а пры наяўнасці зацікаўленасці, магчымасці, сіл і жадання, можна і пазней. :)

Кошт экскурсіі ўключае:
• аўтобус турк­лас­са
• экскурсійнае абслугоўванне
∘ Менск — магіла Васіля Быкава на Усходніх могілках;
∘ Бабцы — 26 унікальных ка­мен­ных крыжоў на вясковых могілках;
∘ Ле­пель — помнік Льву Сапегу, помнік Цмоку, касцёл Св. Казіміра 1857 г.;
∘ Полацак — Спаса-Еўфрасіннеўскі кляштар, калегіўм езуітаў, цэнтр Еўропы,
помнік “Ў”;
∘ Бікульнічы (калі будзе дазваляць час) — беларускі Стоўнхендж;
∘ Ваўчо — бяседа з сястрой Васіля Быкава;
∘ Арэхаўна — сядзіба ХІХ ст.;
∘ Вушачы — магіла Рыгора Барадуліна, касцёл Св. Лаўрэна пач. ХХ ст.,
млын пач. ХХ ст.;
∘ Селішча — руіны касцёла 1728 г.;
∘ Бычкі — хата-музей Васіля Быкава (з аповедам ягонай сястры)
• кава, гарбата, печыва
• фірмовыя сувеніры

Дата: 16 красавіка 2016

Кошт: 390 тысяч

Па студэнцкіх білетах “Мовы Нанова” зніжка 10%

Працягласць экскурсіі — 600 км, 14 гадзiн

Запісацца на экскурсію МОЖНА ТУТ 

Увага! Каб атрымаць зніжку па студэнцкім білеце, трэба ў графе “Дадатковыя пажаданні” пазначыць яго нумар.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат