Пра курсы
ГАРАДЫ :


20.05.2016
Эфект “Матылька” – вершы Яўгеніі Янішчыц спявае Таццяна Беланогая

Альбом “Матылёк” – плён шматгадовай працы Таццяны Беланогай, які з поўным правам можна назваць унікальным: пад дызайнерскай вокладкай змяшчаюцца музыка, высокая паэзія і фотаздымкі з архіва Яўгеніі Янішчыц, якую называюць “палескай ластаўкай”. Альбом, што пабачыў свет дзякуючы кампаніі “Будзьма беларусамі!”, ужо ў продажы.

Cover-Matyliok

Выданне ўключае не толькі 28 песень Таццяны Беланогай на вершы Яўгеніі Янішчыц, але і рарытэт – аўдыёзапісы 66 вершаў паэткі ў аўтарскім выкананні з залатой калекцыі Белтэлерадыёкампаніі.

Трапныя словы ў правільным парадку, праспяваныя пад аўтарскую музыку, завабліваюць у космас далікатных пачуццяў не толькі паэткі, але і самой выканаўцы, запрашаючы ў сусвет тонкага светаўспрымання і любові ва ўсіх яе праявах.

Розныя па настроі і змесце, песні распавядаюць пра складаную і шырокую палітру пачуццяў простай музычнай мовай і дакладнымі паэтычнымі фармулёўкамі, ствараючы ва ўспрыманні ўважлівага слухача сапраўдны эфект “Матылька”.

<>

Дыск можна набыць:

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат