Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.03.2016
Dzieciuki. Як гукнеш, так і адгукнецца (прэм’ера альбому!)

Гарадзенскі фольк-панк гурт прэзэнтуе на Tuzin.fm свой другі студыйны альбом «Рэха».

Dzieciuki працавалі над сваім другім студыйным альбомам цягам паўгоду ў вольны ад асноўнай працы час. Па выходных яны выязджалі з Гародні ў Менск, на студыю «Эверест». Пісаліся ў сталіцы з празаічнай прычыны – у іхнім горадзе папросту няма поўнавартаснай студыі гуказапісу. Матэрыял падабраўся ўбойны і канцэптуальны. Сёе-тое з новых песень прагучала ўжо на жывых выступах.

«Гэты альбом атрымаўся канцэптуальны ў сваім тэматычным кантэксце: усе песні выключна на гістарычную тэматыку, якая раскрываецца, як праз гераічны эпас, так і праз трагічныя старонкі мінулага», – апавядае аўтар тэкстаў гурту Дзяніс Жыгавец. «Дзецюкоў» асабліва цікавіць тая гісторыя, якая забытая ці сарамліва замоўчваецца сённяшнімі беларускімі ўладамі: антырасейскія паўстанні, антыбальшавіцкія бунты, сталінскія рэпрэсіі… Дзяніс кажа, што ў назву рэлізу яны ўклалі галоўную яго думку.  «Усё, што адбывалася ў мінулым, мае непасрэдны ўплыў на сучаснае і будучае. І гэты альбом сам ёсць рэхам мінуўшчыны. Рэхам, якое нясецца ад часоў Вялікага княства Літоўскага, закранае Рэч Паспалітую, праходзіць праз Беларускую Народную Рэспубліку, спатыкаецца аб савецкі пэрыяд і ўрываецца ў першыя гады Незалежнай Беларусі, як бы паказваючы нам, той спрадвечны шлях».

Вакаліст гурта Паша Трабл

Вакаліст гурта Паша Трабл

Альбом атрымаўся куды больш насычаным па гучанню, чым дэбютнік «Гарадзенскі гармідар», які дагэтуль карыстаецца вялікім попытам на Tuzin.fm. Гэта заслуга гукарэжысэра Стыва Крамэра са студыі «Эверест» і Андрэя Баброўкі са студыі «Селах», які займаўся звядзеннем і майстарынгам.

«Як мне падаецца, з музычнай кропкі погляду, альбом атрымаўся з аднаго боку больш роўным, чым папярэдні, з другога – больш разнастайным. Дуды тут, на жаль, менш, затое больш  акардыёну. З’явіўся новы інструмент у нашай музычнай палітры ­– банджа», – распавядае суаўтар альбому і вакаліст гурта Алесь Дзянісаў. Акрамя яго тэкстаў і Жыгаўца тут яшчэ гучыць дзве песні на вершы паэта Алеся Чобата. У запісе таксама ўзялі ўдзел запрошаныя госці, сярод якіх Аляксандар Памідораў, Сяргей Башлыкевіч і Павал Белы з гурту «Тлушч».

dz2016-1

Вакаліст гурта Алесь Дзянісаў

Dzieciuki заўжды падкрэсліваюць, што яны не граюць ірландскі панк, хоць і знаходзяцца пад моцным уплывам гэтага стылю. «Пры гэтым, не толькі ў музычным разуменні: з ірландцамі беларусаў яднае любоў да бульбы, дыстылятам ды нянавісць да імперыяў, якія ўвесь час марылі захапіць нашыя мірныя і працавітыя народы», – удакладняюць гарадзенцы.

Яшчэ адна рыса, на якую звяртаюць увагу музыкі – апалітычнасць. «Гэта сапраўды так, мы проста выступаем супраць таталітарных правых і левых ідэяў. Простымі словамі: нацыстам і камуністам — не месца на нашых канцэртах! Астатніх – заўжды рады бачыць!», – заўважае Алесь Дзянісаў.

dzieciuki2016

Жывая прэм’ера альбому пройдзе ў Беластоку (12 сакавіка), у Гомелі (18 сакавіка), Віцебску (26 сакавіка), а таксама ў Польшчы – Сувалкі, Варшава, Кракаў, Жэшув, Гарадок, Вроцлаў; Украіне – Луцк, Львоў, Калуш, Чарнаўцы, Адэса, Кіеў, Чарнігаў. Прэзентацыя ў Менску пакуль пад пытаннем. Падрабязней пра даты і месцы можна дазнацца ў афіцыйнай суполцы гурта.

ПРЭМ’ЕРА НА TUZIN.FM: DZIECIUKI – РЭХА (2016)

СПАМПАВАЦЬ АДНЫМ ФАЙЛАМ (.ZIP) З TUZIN.FM

1. Давыд Гарадзенскі

2. Паходная

3. Вітаўт Вялікі

4. Трымайся, браце! (Bella Cіao)

5. Случчакі

6. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

7. Тадэвуш Касцюшка

8. 1937

9. Эпілог

10. Простыя людзі (бонус-трэк)

11. Чорны хлеб і гарбата (бонус-трэк)

Музыка: 1-3,5,7,10 — Dzieciuki, 6,8,9 — Алесь Дзянісаў/ Dzieciuki, 4 — народная італьянская, 11 — Jerzy Filas (Warzynski)

Cловы: 1,3 — Дзяніс Жыгавец, 2,5,7,8,10 — Дзяніс Жыгавец/Алесь Дзянісаў, 6,9 — Алесь Чобат, 4 — невядомы аўтар, 11 — Jerzy Filas (пераклад з польскай – Аляксандар Памідораў)

Dzieciuki:

Дзяніс Жыгавец — тэксты

Павал «Трабл» Трублін — вакал, лепельская дуда, бэк-вакал

Алесь Дзянісаў — тэксты, вакал, банджа, акустычная гітара (8-10), бэк-вакал

Лёха Пудзін — гітара, акустычная гітара (5)

Мікола «Калямба» Палякоў — акардэон, тамбурын, бэк-вакал

Андрэй «Пітон» Пятко — бас, бэк-вакал

Саня «Сыр» Сыраежка — бубны

У запісы гурту дапамагалі:

Андрэй Пудзін – гітара (4,8)

Аляксандар Памідораў – вакал (11)

Паша Белы, Сяргей Башлыкевіч, Кастусь «Кастэла» Путронак, Барыс «Жах» Жахоўскі — бэк-вакал

Запіс: Стыў Крамэр, студыя «Эверест» (Менск)

Звядзенне і майстэрынг: Андрэй Баброўка, студыя «Селах» (Менск)

Ідэя вокладкі: Вера Стома

Мастак: Вера Стома

Дзякуй за падтрымку і дапамогу:

Марлене Новак, Пётрыку Дудановічу, Яўгену Новашу, Паўлу Бераговічу, Сяргею Будкіну, Андрэю Раманаву, Лізе Мерляк і Сане Лашкоўскаму, Лукашу Ендрыка, Сане Памідораву, Веры Стоме, Андрэю Пудзіну, Валерку Руселіку, Ганцы Пякарскай, Сане Грыгаруку, Жэне Кучмейне (.К), Дзіме «Вінсу» Шчэрбе, Валодзе Сітнікаву, Лукашу «Стэпу» Сцепанюку, Андрэю Лацкевічу («LokArt»), Сане «Барабану» Рацько, Алесю Мазаніку (imbryk.by), Антону Бельскаму, Стыву Крамэру, Вадзіму Саранчукову, Генадзю Семенчуку, Сане «Транжыру», Уладзімеру Булаўскаму, Алесю Залеўскаму і Жэне Шапчыцу («TryMaki»), Антосю Цялежнікаву, Уладу Бернату, Хрысціне Дарапей, Глебу Рубанаву, Тамашу Анікеічу, Сане Кузасу, Яўгену «Кандрату» Кандратовічу, Наталлі Бакей, Андрэю Хадановічу, Андрэю Кібіню, Алесю Кайрысу, Андрэю Фралову, Антону «Хэму» Скварцову і гурту «O’Hamsters» (UA), гурту «Тлушч» (BY), гурту Hanba (PL), гурту S’N’D (BY), гурту Berlinska Droha (DE), гурту No Logo (PL), нашым сем’ям, нашым сябрам, усім, хто паверыў у нас і аддана падтрымліваў!

Светлай памяці Аляксея «Якуба» Лужынскага (Вілейка)

Гурт у сеціве: УК/FB

Кантакты па пытаннях арганізацыі канцэртаў: Яўген Новаш (+375 25 754 92 35), novash_rsp@tut.by

 

Tuzin.fm

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат