Гэта песня стала трэцяй у выкананні дзетак — пасля “Роднага краю” і “Не быць скотам”.
“Тры чарапахі” — самая пазітыўная з песень, запісаных дзіцячым хорам “Мова Нанова”. Пасля нашумелых кліпаў “Родны край” і “Не быць скотам” нарэшце ніхто не скажа, што дзеці спяваюць “недзіцячую песню”. А ўсё таму, што песня “Тры чарапахі” — на ўсе часы і пакаленні! )
У кліпе спяваюць: Рагнеда Адэля Гацак, Яраслава Аляксандрава, Маша Івановіч, Маша Бурэйка, Ліза Дзмітрачэнка, Каця Баранава, Даша Папаламава, Соня Шэўчык, Лера Шымановіч, Яраш Грынчанка, Адэля Тарасевiч, Мсціслаў Церашкоў, Кандрат Церашкоў, Ганна Казімера Церашкова, Антось Харлап, Ян Казімер Вішнеўскі.
Музыка, словы: Лявон Вольскі
Гітара: Уладзімір Пыльчанка.
Музычны кіраўнік запісу: Вольга Шэўчык.
Аператары: Быкаў, Дутлаў.
Гук: Рыгор.
Мантаж: Дутлаў.
—————————
Нагадаем, раней “Мова Нанова” выклала ролік з удзелам Андруся Такінданга. Вядомы музыка, лідар гурта “Рэха” прыкінуўся замежнікам і папрасіў мінакоў на Нямізе дапамагчы яму перакласці беларускамоўны ліст. За некалькі дзён ролік набраў 12 тысяч праглядаў.
Наш ролік пра рэпера Vinsenta, аўтамыйню і прыгожых дзяўчат набраў ужо больш за 18 тысяч праглядаў і выклікаў гарачае абмеркаванне ў інтэрнэце.
У роліку “Колькі трэба даплочваць, каб вы размаўлялі па-беларуску?” выпадкова зняўся народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч ))
А ролік з прадпрымальнікам Андрэем Міхнюком паказвае, што па-беларуску размаўляць у штодзённасці могуць людзі самых розных прафесій, а не толькі гуманітарыі.
І, вядома, нашы ролікі, дзе дзеткі выканалі песню BRUTTO “Родны край”, а таксама песню “Не быць скотам”.
І, нарэшце, наш супер-ролік — “Мова Гуркова”!
<>
На нашым сайце вы знойдзеце:
Бясплатныя 110 заняткаў па беларускай мове
<>
Падпісвайцеся на нашыя старонкі ў Фэйсбуку і Укантакце!
Пацікаўцеся нашай кнігай “Мова Нанова: 20 крокаў да беларускай мовы”!
<>