Пра курсы
ГАРАДЫ :


14.04.2016
Дзень адчыненых дзвярэй у Школе маладога пісьменніка

23 красавіка (субота) у 15.00 Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” адчыніць свае дзверы для ўсіх ахвочых. Дзень адчыненых дзвярэй у Школе пройдзе ў музеі Петруся Броўкі па адрасе Мінск, вул. К. Маркса, 30. 

Калі вы спрабуеце пісаць прозу і хочаце даведацца, ці варта вам удзельнічаць у конкурсе на навучанне ў беларускім пісьменніцкім Хогвартсе, прыходзьце!

Кожная з выкладчыц  практычных заняткаў – літаратуразнаўца Ганна Бутырчык, пісьменнніцы Наталля Паваляева і Людміла Рублеўская – прапануе невялікае пісьмовае заданне, якое нескладана будзе зрабіць проста падчас іпрэзы.

Каардынатарка Школы Алена Казлова падрабязней раскажа пра навучанне ў Школе пісьменніка і падачу заяўкі.

Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” – нефармальны адукацыйны праект для дарослых ад 18 гадоў.

Заняткі два разы на месяц па суботах.

Навучанне – бясплатнае, група – 15-20 чалавек.

Уваход на імпрэзу – вольны.

ПАДЗЕЯ Ў ФЭЙСБУКУ

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат