Пра курсы
ГАРАДЫ :


15.11.2017
Драму «Жонка наглядчыка заапарка» пакажуць у беларускай агучцы

«Беларускія ўікенды» сумесна з velcom прэзентуюць фільм «Жонка наглядчыка заапарка» у беларускай агучцы. Прэм’ера з удзелам амбасадораў Польшчы і Ізраіля адбудзецца 7 снежня ў кінатэатры velcom cinema.

BelW_zookeepers-wife_A4_Minsk

«Жонка наглядчыка заапарка» — драма 2017 года, заснаваная на сапраўдных падзеях гісторыі сям’і Жабінскіх: наглядчыка Варшаўскага заапарку Яна і яго жонкі Антаніны, якія ў гады ваеннага ліхалецця выратавалі ад смерці сотні габрэяў Варшаўскага гетта, за што былі прызнаныя Праведнікамі народаў свету. Галоўныя ролі ў ёй выканалі Джэсіка Чэстэйн, Йохан Хэлдэнберг, Даніэль Бруль.

 На беларускую мову фільм агучаны ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom і Польскага Інстытута ў Мінску. Ролі агучвалі актрысы Ганна Хітрык і Святлана Цімохіна, тэлевядучыя Яўген Перлін і Сяргей Жбанкоў, акцёры Алесь Малчанаў і Зміцер Саладуха. Прэм’ера адбудзецца 7 снежня а 19:00 ў кінатэатры velcom cinema, 8, 9 і 10 снежня паказы пройдуць у кінатэатры «Масква». Паказ фільма таксама плануецца 13 снежня ў Брэсце ў кінатэатры «Беларусь».

 Набыць квіткі можна у касах кінатэатраў, а таксама на сайце kino.bycard.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат