Пра курсы
ГАРАДЫ :


22.05.2015
Цытуй сваё!

Праект “Цытуй сваё!” заклікае беларусаў згадаць найлепшае з беларускай думкі!

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе ахвочыя. Каб трапіць у годны фан-клуб айчыннага мыслення, трэба проста даслаць улюбёныя цытаты беларускіх аўтараў на адрас cytuj.svajo@gmail.com. Праект разлічаны на два месяцы.

Штотыдзень працэс калектыўнага складання актуальнай анталогіі айчыннай думкі будуць каментаваць выбітныя асобы беларускай культурнай прасторы. Такім чынам да супольнай працы далучацца не толькі чытачы культурных тэкстаў, але і іх стваральнікі. 

cytuj02

cytuj01

Адна з асаблівасцяў культуры – яе пераемнасць. Мы пераймаем, назапашваем альбо забываем, дадаем сваё і перадаем увесь гэты набытак тым, хто ідзе за намі.

Апошнім часам, аднак, мы сталі нацыяй склеротыкаў, быццам цалкам забыўшыся на тое, што было перад намі. Часцяком мы нанова спрабуем адказаць на тыя самыя пытанні, нягегла фармулюем нанова бліскуча сфармуляванае да нас, паўтараем тыя самыя памылкі і вынаходзім ужо вынайдзенае.

Мы цытуем каго заўгодна, толькі не тых, хто нарадзіўся і жыў на нашай зямлі, дыхаў тым самым паветрам, быў часцінкай нашай гісторыі, а значыць, і нас саміх. Кожная трапна і ёміста выказаная думка – наш супольны нематэрыяльны скарб, цагліна ў тым, што мы сёння называем беларускай культурай, яшчэ не да канца ўсведамляючы яе архітэктуру і вонкавыя межы.

Не так важна, на якой мове былі выказаныя думкі, з якіх паўстаў наш Беларускі Дом. Важна тое, ці спрыялі яны яго паўстанню, ці тлумачылі на свойскі лад жыццё і свет белы.

Слухай думкі папярэднікаў! Пагаджайся альбо спрачайся з імі!

Цытуй сваё!

Міхал Анемпадыстаў

 

У склад аргкамітэта праекта ўвайшлі

Міхал Анемпадыстаў (Беларускі саюз дызайнераў),

Таццяна Вадалажская (Лятучы ўніверсітэт),

Улад Вялічка (Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”),

Максім Жбанкоў (Беларускі Калегіум),

Глеб Лабадзенка (“Мова Нанова”),

Лізавета Неўмяржыцкая (грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”).

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат