Пра курсы
ГАРАДЫ :


02.08.2016
“Цытуй сваё”: удзельнічайце ў конкурсе на найлепшыя цытаты для зборніка!

Прызы — кнігі.

Шаноўныя сябры,

 

Лятучы Ўніверсітэт, Беларуская філасофская прастора сумесна з выдавецтвам “Эканомпрэс” робіць пашыранае і выпраўленае выданне зборніку цытат пад рабочай назвай “Цытуй сваё! Мудрыя думкі і цікавыя развагі беларускіх мысляроў”.

З гэтай нагоды мы радыя абвясціць конкурс на найлепшыя цытаты для зборніка, які будзе адбывацца з 1 жніўня па 15 верасня 2016 г. Па выніках нарады камісіі першыя тры ўдзельнікі конкурса, хто дашле найбольшую колькасць цытат, якія будуць адабраныя ў зборнік, атрымаюць ганаровыя прызы ад выдавецтва “Эканомпрэс”: кнігі выдавецкага цэнтру на выбар. Пераможцы будуць абвешчаныя да канца верасня. Дзеля ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць форму па дадзенай спасылцы: https://goo.gl/forms/BBkEAjtrL3rQUQDX2

cytuj

Важна: падаваць цытату трэба не па памяці, а ў арыгінальным выглядзе з пазначэннем твору, з якога яна была ўзятая. Для кожнай цытаты пажадана запаўняць асобную форму. Цытаты, надрукаваныя раней у зборніку “Цытуй сваё!” да разгляду не прымаюцца. Удакладніць адсутнасць Вашай цытаты ў папярэднім зборніку можна тут: https://drive.google.com/file/d/0ByUjCwGj4_8AdEF1VEU1eU5EdVU/view

У першую чаргу камісія будзе аддаваць перавагу цытатам нашых суайчыннікаў, якія жылі да першай паловы 20 ст., паколькі менавіта гэты культурны пласт быў найменш засвоены ў межах папярэдняга выдання зборніку. Але да конкурсу прымаюцца любыя цытаты нашых землякоў, якія вартыя, на Вашую думку, цытавання і ўшанавання. За аснову кнігі бярэцца папярэдні варыянт, які будзе дапоўнены новымі і дапрацаванымі цытатамі,дасланыміраней.

Чакаем Вашыя цікавыя прапановы!

Каардынатар праекту Павел Баркоўскі, Лятучы Ўніверсітэт

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат