Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.11.2015
Цяпер паміж заняткамі курсаў можна будзе самастойна вывучаць родную мову

У панядзелак у Менску на занятках прэзентавалі новы сумесны праект “Мовы Нанова” і аўтараў настольнай гульні “Паўстанцы”.

Гэта настольная адукацыйная гульня “Мова”. Падтрымаць выданне гульні матэрыяльна можа кожны жадаючы.

Некалькі слоў пра настолку

“Мова” – гэта новая беларуская настольная гульня ад аўтараў “Паўстанцаў”, якая можа стаць адной з самых запатрабаваных для беларуса.

Чаму?

Зараз шмат людзей прагнуць размаўляць на роднай мове, але ім бракуе часу, сіл, абставін, асяроддзя. Рашэнне гэтай праблемы вы знойдзеце ў адной каробцы. Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску. А пяць розных варыянтаў гульні забяспечаць унікальнасць і разнастайнасць працэсу.

Настольная гульня “Мова” – гэта, перш за ўсё адукацыйны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве і стварэнне перадумоваў для моўнай практыкі ў коле сваіх сяброў. Але адначасова гульня – гэта спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным.

Гульня зойме ў вас ад 15 хвілін да гадзіны, збярэ за сталом ад двух да васьмі чалавек –  і  ў выніку дапаможа папоўніць ваш слоўнікавы запас, неабходны для камунікацыі ў паўсядзённым жыцці.

EiA_VzKlYFI

 

 

Гульня “Мова” – гэта сумесны праект аўтараў першай беларускай настольнай гульні “Паўстанцы” і курсаў “Мова Нанова”. Працу над праектам вядзе творчая кампанія “А4”.

Падтрымай настолку рублём

У панядзелак на пляцоўцы Талака аўтары гульні запусцілі народнае фінансаванне. Кожны з ахвочых можа ахвяраваць прыдатную для яго суму грошаў і атрымаць адпаведны бонус ад падзякі да падарункаў. Для спонсараў, арганізацый, крамаў прадугледжаны спецыяльныя ўмовы. Падрабязна пра сумы ахвяравання чытайце на старонцы праекту.

Сачыць за праектам можна на старонцы гульні ў сацыяльных сетках.

Чаму гэта для вас выгадна:

Зрабі чарговы крок да Мовы!

Прыемны бонус

Кіраўнікі праекту абяцаюць: “Калі мы збяром у два разы болей грошаў, то выпусцім адначасова дзве гульні. Той, хто ахвяруе больш 500 000, будзе мець права выбару колькасці экзэмпляраў. Гульня знаходзіцца ў фінальнай стадыі падрыхтоўкі”.

Гульня-бонус: Дзіцячая настольная гульня “Гаспадар цмокаў”

Ужо ніхто не памятае, што першым чалавек прыручыў не сабаку, не ката, не каня – першым быў цмок! Ён дапамагаў чалавеку здабываць ежу і ахоўваў свайго гаспадара. А самым годным у той час лічыўся той, хто валодаў пяццю цмокамі. Каб іх прыручыць трэба быць хуткім, уважлівым і кемлівым.

tsomki

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат