Пра курсы
ГАРАДЫ :


28.02.2017
Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу?

“Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” – такую назву мае новая кніга Пётры Мурзёнка, кіраўніка атаўскага аддзялення Згуртавання беларусаў Канады. Гэтае выданне – своеасаблівы даведнік, на старонках якога ўтульна, дзякуючы шчодраму аздабленню каляровымі малюнкамі, фотаздымкамі, табліцамі і мапамі, змясціліся больш за тысячу гадоў беларускай гісторыі. Фармаванне беларускага этнасу, стасункі Беларусі з Еўропай і Расіяй, дзяржаўныя ўтварэнні, выбітныя землякі, рэлігіі і канфесіі, гісторыя нашай незалежнасці, унікальная прырода і гістарычныя помнікі – выглядае на тое, што няма тэмы, якую б абмінула гэтая невялікая па аб’ему кніга ў цвёрдай вокладцы.

honor_cover_full2_preview-1

Аўтарскаму меркаванню, выкладзенаму ў тэкстах, можна давяраць. З аднага боку, Пётра Мурзёнак, хаця і не жыве ў Беларусі ад 1998 года, сувязі з Радзімай не губляе: не першы год ён выдае аналітычны вэб-часопіс “Культура. Нацыя”, падчас працы над якім шчыльна стасуецца з айчыннымі даследчыкамі беларускай культуры. З іншага боку, жывучы за мяжой ён мае магчымасць трошкі збоку ацаніць і нагадаць пра тыя выгоды, што ўнікаюць поля зроку беларусаў, якія жывуць у сваёй дзяржаве.

“Чым трэба ганарыцца кожнаму беларусу” – гэта, да ўсяго, яшчэ і погляд навукоўца, які пакідаў Беларусь доктарам, супрацоўнікам Акадэміі навук, і ў Канадзе – краіне, якая зрабілася для яго другой радзімай, здолеў пацвердзіць свой статус і працягнуць працу ў сферы медыцыны.

Прапанаваны да вашай увагі даведнік – дадатак да грунтоўнай аўтарскай манаграфіі “Шляхі да беларускай нацыі”, якая ў мінулым годзе была выдадзена ў Мінску. Як і згаданая манаграфія, “Чым трэба ганарыцца беларусу” пабачыла свет дзякуючы спрыянню Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Кнігу Пётры Мурзёнка можна набыць у кніжных крамах:

Мінск

Берасце

Віцебск

Гародня

Пінск

Наваполацк

А таксама ў інтэрнэт-кнігарні knihi.by

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат