Пра курсы
ГАРАДЫ :


25.05.2016
Будуць выдадзены новыя кнігі Heta Belarus Dzietka! Грамадства фінансуе

З 30 сакавіка па 19 траўня каманда Heta Belarus Dzietka праводзіла краўдфандынг-кампанію , каб сабраць грошы на 2 новыя кнігі пра Беларусь на беларускай і англійскай мовах: пра гісторыю Беларусі і кнігу для дзяцей, заснаваную на беларускай казцы.

Ніжэй – самыя цікавыя факты краўдфандынг-кампаніі.

Infographics Heta Belarus Dzietka

– краўдфандынг-кампанія Heta Belarus Dzietka (HBD)  дасягнула 122% ад плану. Было сабрана $ 7750. На сённяшні дзень гэта самая паспяховая кампанія на ULEJ.BY.

Місіяй Heta Belarus Dzietka таксама з’яўляецца распаўсюджванне краўдфандынгу – выдатнага спосабу фінансавання праектаў, тэставання ідэі і фарміравання вакол праекту заінтэрасаваных людзей;

– краўдфандынг-кампанія HBD была падтрымана 196 заўзатарамі з 20 краін свету!

– Падчас кампаніі было прададзена 55 асобнікаў кніг пра Беларусь, якія яшчэ не існуюць, і будуць напісаны і надрукаваны на працягу года і палутара год для другой кнігі! Гэта сведчыць пра цікавасць беларусаў і міжнароднай супольнасці да Беларусі, а таксама пра давер праекту;

– Кампанія Heta Belarus Dzietka была праведзена ў партнёрстве з беларускімі дызайнерамі, якія зрабілі спецыяльныя тавары для Heta Belarus Dzietka

– Краўдфандынг-кампанія HBD атрымала міжнародную падтрымку з боку амбасад і беларускай дыяспары за межамі Беларусі;

– Падчас кампаніі мы ўсталявалі адносіны з некаторымі буйнымі беларускімі і міжнароднымі кампаніямі, з якімі будзем рабіць новыя праекты!

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат