Пра курсы
ГАРАДЫ :


10.12.2015
BosaeSonca прэзентуе другі Unplugged

Гурт „BosaeSonca” прэзентуе свой новы рэліз „Unplugged 2”.

У аснову альбому лёг запіс жывога канцэрту на студыі EVEREST у Менску. Цікавосткай рэлізу з’яўляецца той факт, што ўсе партыі запісаныя падчас канцэрту, а таксама дапісаныя пазней ў студыі, выканалі два музыкі гурта — Алесь Кот-Зайцаў і Алесь Ясінскі. Адсюль назва „Unplugged 2”. У тытуле альбому крыецца і яшчэ адна ідэа. Як заўважаюць самі музыкі, рэліз з’яўляецца своеасаблівым працягам папярэдняга альбома гурта,  „Адпусці”, які здабыў хвалебныя водгукі з боку беларускіх музычных крытыкаў і журналістаў і стаў „Лепшым беларускамоўным альбомам” мінулага году паводле сайту Experty.by.

bs_unplgd_photo1

— Гэтыя два альбомы магчыма розняцца па гуку i па маштабу, але досыць падобныя па настроі, — кажа лідэр гурта, Алесь Кот-Зайцаў, — Мы нібы зрабілі працяг папярэдняга рэлізу, але змянілі канцэпцыю з „аркестровай” на максімальна камерную, запісаўшы цэлы дыск дуэтам. Ёсць у гэтым гучанні нешта вельмі інтымнае, камернае, таму мы і вырашыліся на такі эксперымент, каб паспрабаваць зайграць усе партыі толькі ўдвох.

Плыта складаецца з 11 трэкаў, большасць з якіх — абсалютна новы матэрыял гурта BosaeSonca. Але трапілі ў трэкліст і дзве песні с папярэдняга альбому, а таксама кавер-версія песні ісландскага пост-рок гурта Sigur Ros. Запіс быў зрэалізаваны пры партнёрскай падтрымцы з боку студыі гуказапісу „EVEREST” і кампаніі „Будзьма беларусамі”.

Фота Міхаіла Лешчанкі

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат