Пра курсы
ГАРАДЫ :


09.04.2017
Больш за 20 000 школьнікаў паўдзельнічалі ў праекце «Чытаем па-беларуску з velcom»

Сацыяльны адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» перавысіў запланаваную раней колькасць удзельнікаў. Да цяперашняга моманту больш за 20 000 малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі прынялі ўдзел у ініцыятыве. Толькі ў Віцебскай вобласці ў сакавіку і красавіку 3 000 малодшых школьнікаў з 25 устаноў адукацыі атрымалі дадатковыя веды па беларускай мове і літаратуры. У красавіку і траўні адукацыйная ініцыятыва завершыцца ўрокамі ў Мінскай вобласці.

чытаем6

У Віцебску каманда праекта наведала 8 устаноў адукацыі горада, а вялікі спецыяльны ўрок прайшоў у лялечным тэатры «Лялька». Больш за 100 малодшых школьнікаў паўдзельнічалі ў незвычайным занятку і пабачылі прэм’ерны паказ спектакля «Вясёлы Дарафей» на беларускай мове.

«Беларускі тэатр «Лялька» ужо больш за 30 год з’яўляецца адным з самых актыўных асяродкаў беларускай мовы ў Віцебску. Усе спектаклі і мерапрыемствы праходзяць выключна на роднай мове. Таму вельмі натуральна, што вялікі ўрок праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» быў праведзены менавіта тут», – адзначыла прадстаўнік тэатра «Лялька» Людміла Сіманёнак.

Рэгіянальны этап праекту «Чытаем па-беларуску з velcom» пачаўся ў Оршы. Вядомая беларуская спартоўка Аліна Талай правяла інтэрактыўныя заняткі на беларускай мове ў сваім родным горадзе. «Прыязджаць з адукацыйным праектам «Чытаем па-беларуску з velcom» ў родны горад – гэта, вядома, асаблівыя пачуцці. Таму што ты адчуваеш блізкую атмасферу. Я была прыемна здзіўленая і тым, як добра школьнікі ведалі беларускую мову. Таму ўражанні ад урокаў у Оршы толькі самыя прыемныя», – адзначыла вядомая беларуская спартсменка Аліна Талай.

чытаем2

Урокі сацыяльна-адукацыйнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» таксама прайшлі ў Полацку, Наваполацку, Паставах і Глыбокім. У старажытным горадзе Беларусі адзін з пастаянных настаўнікаў праекта Юрый Жыгамонт правёў занятак па беларускай мове і літаратуры і паказаў школьнікам горада незвычайны выпуск праграмы «Падарожжа дылетанта», прысвечаны Францыску Скарыне.

Ініцыятарам адукацыйнай ініцыятывы з’яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць цікавасць у малодшых школьнікаў па ўсёй краіне да беларускай мовы, літаратуры і культуры. Для гэтага распрацавана спецыяльная інтэрактыўная праграма заняткаў, а праводзяць іх незвычайныя настаўнікі: пісьменнікі, акцёры, спартоўцы і тэлевядучыя.

чытаем4

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат