Пра курсы
ГАРАДЫ :


11.07.2015
Беларуская паштовая марка «Слуцкія паясы» ўвайшла ў дзесятку найлепшых марак свету

Беларуская паштовая марка «Слуцкія паясы» на міжнародным конкурсе «Вялікі прыз выставы WIPA» у Аўстрыі ўвайшла ў дзесятку лепшых марак свету, паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

Беларуская паштовая марка «Слуцкія паясы» заняла шостае месца, у конкурсе ўдзельнічалі больш за 70 краін.

wipa_2014_6_mesto

Мастацкая паштовая марка выраблена ў выглядзе роўнабаковага трыкутніка. Прадукцыя надрукаваная лістамі, якія складаюцца з пяці марак. Іх незвычайнае размяшчэнне ў выглядзе «тэт-беша», калі кожная марка знаходзіцца ў перавернутым становішчы адносна іншай, дазволілі стварыць арыгінальны «паштовы пояс». Дызайн распрацавала Алена Мядзведзь.

sluckie_poyasa_marka

Месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца і тытул «Самая прыгожая марка свету 2014 года» — Іспанія, блок «Агіла Імперыял»;

2 месца — Венгрыя, блок «Вяртанне спадчыны Сеўса»;

3 месца — Люксембург, блок «80-я гадавіна FSPL», шоўк;

4 месца — Славакія, блок «Мастацтва: Алаіз Стробл (1856-1926)»;

5 месца — Ісландыя, марка «Каляды — Ісландскі альбом»;

6 месца — Беларусь, марачны ліст «Слуцкія паясы»;

7 месца — Ліхтэнштэйн, блок «Крылаты алтар»;

8 месца — Партугалія, блок «Андрэас Фезаліус (1514-2014)»;

9 месца — Фіджы, блок «Першая міжнародная падводная тэлеграфная лінія, якая злучае Вануату і Фіджы»;

10 месца — Японія, марачны ліст «50-годдзе ўводу ў абарачэнне Шынкансен».

Беларусь штогод удзельнічае ў дадзеным конкурсе. У 2007 г. — 10-е месца, блок “200 г. з дня нараджэння Напалеона Орды”; у 2013 г. — 7-е месца, блок “850-годдзе стварэння Крыжа Еўфрасінні Полацкай”.

51marka-i_

 

Tut.by

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат