Пра курсы
ГАРАДЫ :


04.04.2016
Аўтары праекта “Heta Belarus Dzietka” распачалі краўдфандынг-кампанію

30 сакавіка аўтары праекта “Heta Belarus Dzietka” распачалі краўдфандынг-кампанію, арыентаваную на беларускую і замежную аўдыторыю.

“Heta Belarus Dzietka” – гэта кніга-бестселер, напісаная на аснове матэрыялаў аднайменнага блога. Аўтарамі кнігі з’яўляюцца Марыя Чаракова і Марта Чарнова.

“Мы нарадзіліся на Беларусі, а выраслі ў Галяндыі і ЗША, адпаведна. Пасля мы ў розны час вярнуліся на Беларусь і вось ужо два гады працуем над нашым сумесным праектам. Місія праекта складаецца ў папулярызацыі Беларусі ў свеце. Праз вясёлыя коміксы і блогі мы распавядаем пра краіну замежнікам, а таксама імкнёмся прыцягнуць да нашай місіі беларусаў за мяжой”, – распавядае Марыя Чарвякова, адзін з аўтараў папулярнай кнігі коміксаў.

Мэта краўдфандынгавай кампаніі – сабраць 125 000 000 мільёнаў беларускіх рублёў (6000 даляраў ЗША ў эквіваленце) на выданне дзвюх новых кніг, напісаных з гумарам і праілюстраваных у стылі ўпадабанай усім кнігі коміксаў “Heta Belarus Dzietka”. Першая з іх – кніга дзіцячых казак, другая – кніга пра гісторыю Беларусі часоў ВКЛ і Расейскай імперыі. Адметнай асаблівасцю кампаніі з’яўляецца супрацоўніцтва Heta Belarus Dzietka з беларускімі майстрамі handmade і дызайнерамі, якія ўжо стварылі эксклюзіўныя вырабы для праекта.

Міжнародную краўдфандынг-кампанію Heta Belarus Dzietka правядзе на беларускай платформе Ulej.by, такім чынам мы не толькі збіраем сродкі для свайго праекта, але і садзейнічаем развіццю новага для Беларусі спосабу фінансавання праектаў.

За перыяд краўдфандынгавай кампаніі з 30 сакавіка па 18 траўня каманда Heta Belarus Dzietka падрыхтуе вялікую колькасць мерапрыемстваў для беларускай і замежнай аўдыторыі: гарадскі квэст, флэшмобы, конкурс на лепшы рэцэпт “беларускай” піцы, творчае мерапрыемства, прысвечанае беларускім грошам, якія выходзяць з абарачэння.

Гумар, яскравыя коміксы і незвычайная форма прэзентацыі Беларусі зрабілі кнігу “Heta Belarus Dzietka” любімай сярод жыхароў нашай краіны, прыцягнула да сябе інтарэс буйных кампаній і амбасад замежных дзяржаў у Беларусі. Кожны месяц артыкулы блога “Heta Belarus Dzietka” публікуюць у журнале OnAir авіякампаніі Belavia; плануецца запуск сумеснай праграмы “Heta Belarus Dzietka” і амбасады Францыі ў Рэспубліцы Беларусь па прыцягненню турыстаў у нашу краіну.

Паступова каманда стваральнікаў першай кнігі коміксаў пра Беларусь раскрые ўсе сакрэты сваёй краўдфандынгавай кампаніі. Сачыце за анонсамі ў СМІ.

Падтрымаць праект “Heta Belarus Dzietka” можна ўжо зараз на платформе Ulej.by.

Трэба проста выбраць пакет падарункаў, які вам спадабаецца, і здзейсніць плацеж з дапамогай зручнай формы аплаты.

Сачыць за краўдфандынг-кампаніяй Heta Belarus Dzietka можна па хэштэгу: #hetacfdzietka


Пра краўдфандынг:

Краўдфандынг (народнае фінансаванне, ад анг. сrowd funding, сrowd – “натоўп”, funding – “фінансаванне”) – калектыўнае супрацоўніцтва людзей, якія добраахвотна яднаюць свае грошы ці іншыя рэсурсы разам, як правіла, праз Інтэрнэт, каб падтрымаць намаганні іншых людзей ці арганізацый.

 

За дадатковай інфармацыяй звяртацца:

Ксенія Сідаровіч

e-mail: etobelarusdetka@gmail.com,

http://www.etobelarusdetka.com/about.html

тел: +375 25 729 17 10

Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат