Пра курсы
ГАРАДЫ :


07.02.2016
Алесь Плотка едзе ў паэтычны “Люты Тур”

Прэзентацыя кнігі “Байсан” пройдзе ў вялікіх і малых гарадах у лютым.

Выйшаўшая  ў выдавецтве “Кнігазбор” кніга атрымала цёплыя водгукі крытыкаў, а яе вокладка – узнагароду фестываля беларускай камунікацыі Ad.nak! У “Лютым Туры” прагучаць лепшыя вершы з кнігі, а таксама новыя творы аўтара. Зрабіць прадзамову ў любы з гарадоў можна праз афіцыйны паблік выдання ў Facebook.

 

Падрабязны расклад “Лютага Туру”:

Вільня – 6.02, Мова з Імбрыкам

Мінск – 14.02, Фэст Стральцова

Гародня – 15.02, Мова Нанова

Астравец – 17.02, Мова Нанова

Мінск – 19.02, Дзень Роднай Мовы

Баранавічы – 24.02, Мова Нанова

Магілёў – 1.03, Мова Нанова

Мінск – 4.03, дабрачынны канцэрт

Палова з выступаў адбудзецца на сустрэчах моўных курсаў Мова Нанова – лідара ў галіне грамадзянскай нацыянальнай адукацыі. Распачыўшыся ў студзені 2014 года, курсы маюць філіі ў болей чым дзесяці гарадах Беларусі і замежжа. На сайце рэсурса выкладзена болей за 90 бясплатных заняткаў і найвялікшая ў інтэрнэце беларускамоўная Медыятэка. Сачыць за раскладам усіх заняткаў можна ў афішы курсаў. Другі партнёр тура – крама “Чеширский кот”, эндорсерам якой з’яўляецца паэт.

Алесь Плотка — характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду, выканаўца і аўтар. Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-у; друкаваўся ў перыёдыцы. Мае два альбомы “лічбавай паэзіі” у супрацы з Уладам БубенамIamb’n’bass і Skweee Belarus. У 2015-м выдаў кнігу “Байсан”, гераіня вокладкі Vieršnica стала з’явай, якая ўскрыла праблемы гендэрных і міжгенерацыйных стасункаў у беларускім грамадстве. Сачыць за навінамі можна на персанальным сайцe.

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфапартнёр — СВАЕ.БЕЛ
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат