Пра курсы
ГАРАДЫ :


18.04.2016
Адукацыйны праект «BrainHUB» пройдзе ў Менску

23-24 красавіка ў Менску пройдзе адукацыйны каворкінг праект «BrainHUB», які будзе прымаць пляцоўка «Press Club Belarus». Тэмы двухдзённых інтэнсіваў:

Што такое «BrainHUB»?

Гэта кароткія тэматычныя інтэнсівы (трэнінгі, семінары і майстар-класы) у невялікай суполцы людзей з актыўным удзелам трэнераў і лектараў, якія ставяць перад сабой задачу сфармаваць і рэалізаваць ідэі пры паслядоўнай ментарскай і арганізацыйнай падтрымцы з боку арганізатараў «BrainHUB».

Удзельнікі праекта змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама атрымаць каштоўныя веды ў галіне стратэгічнага планавання і мэнэджменту, маркетынга, грамадзянскай журналістыкі. Акрамя таго, істотным складнікам удзела ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку. Гэта значыць, што ўдзельнікі праекта змогуць не толькі самастойна кіраваць альбо быць у камандзе праекта, але і разлічваць на ментарскую падтрымку з боку арганізатараў «BrainHUB».

Лектарамі менскага «BrainHUB» будуць:

Адмыслова запрошаныя госці:

Акрамя тэматычных заняткаў, удзельнікаў «BrainHUB» чакаюць цімбілдынгі і насычаная культурная праграма напрыканцы кожнага з адукацыйных дзён у межах “ArtSiadziba Afterparty”.

Удзел у праграме абсалютна бясплатны, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна да 20 красавіка, уключна, запоўніўшы кароткую форму. Колькасць месцаў строга абмежаваная (20 чалавек!).

23 красавіка (субота)

Месца: Press-Club Minsk, Менск, вул. Веры Харужэй, 3-601

 

10:00 – 11:30  Знаёмства ўдзельнікаў

11:40 – 13:10 – Семінар “Грамадзянская супольнасць сёння: рэфлексійнасць, павага асаблівасцяў, узаемадзенне”

Лектары: кіраўнік “ECLAB” і рэдактар часопіса “Новая Эўропа” Вольга Шпарага і каардынатар праекта «BrainHUB», супрацоўнік Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятыў Дзмітрый Гамеза.

13:10 – 13:30 – Кава-паўза

13:30 – 15:00 – Семінар па развіццю лакальных ініцыятываў “Чаго хочу я, чаго хоча супольнасць, што мы будзем з гэтым рабіць? Пастаноўка мэтаў, задач і планаванне вынікаў. Прыклады ініцыятыў.”

Лектар: кансультант па развіццю лакальных супольнасцей Алесь Плотка

15:00 – 15:15 – Кава-паўза

15:15 – 17:00 – трэнінг па фармаванню лакальных ініцыятываў і праектаў. Кейсы і іх рашэнне.

Госці: Алесь Плотка, Павел Белавус, Дзмітрый Гамеза, Надзея Ількевіч.

15:15 – 15:50 – камандная праца па рашэнню кейсаў (2 каманды)

15:50 – 16:05 – прэзентацыя вынікаў «кейса 1»

16:05 – 16:20 – прэзентацыя вынікаў «кейса 2»

Прэзентацыя кейсаў: “Арт Сядзіба” (16:20 – 16:40) і  праект “Горад” (16:40 – 17:00)

17:00 – 17:10 – кава-паўза

17:10 – 17:20 – адваротная сувязь па «кейсу 1»

17:20 – 17:30 – адваротная сувязь па «кейсу 2»

17:30 – 18:00 – мазгавы штурм па магчымых праектах

18:00 – 19:00 – час для вячэры

19:00 – 21:00 – “ArtSiadziba Afterparty”

 

24 красавіка (нядзеля)

Месца: Press-Club Minsk, Менск, вул. Веры Харужэй, 3-601

 

10:00 11:00 – знаёмства ўдзельнікаў

11:00 – 14:30  трэнінг «SMM ад UFOX»

Тэмы: Кантэнт-менеджмент, прасоўванне, рашэнне кейсаў.

Лектар: эксперт у галіне SMM і сузаснавальнік digital-агенцыі «UFOX» Аляксей Купрэяў

14:30 – 14:50 – кава-паўза

14:50 – 16:20  семінар «Сацыяльныя медыя як інструменты для развіцця грамадзянскай супольнасці»

Лектар: медыя эксперт і журналіст Павел Быкоўскі

16:20 – 16:35 – кава-паўза

16:35 – 17:30 – дыскусія «Як інтэрнэт-супольнасці могуць дапамагаць развіваць лакальныя ініцыятывы?»

Дыскусанты: Павел Быкоўскі і адмыслова запрошаны госць, блогер, Антон Матолька.

17:30 – 18:30 – час для вячэры

18:30 – 20:30 – “ArtSiadziba Afterparty”

Партнёр — menu.by
Партнёр — Кафэ “Грай”
Партнёры — Кісларод
Партнёр — Цэнтр Кола
Партнёр — Сувеніры пра Беларусь
Партнёры — Трэці Сектар
Партнёр — Падароск
Партнёр — Будзьма
Партнёр — Viapol
Партнёр А-100
Кнігарня Логвінаў
Партнёр — Velcom па-беларуску
Партнёр — Лятучы ўніверсітэт
Партнёр — Галерэя Ў
Інфапартнёр — kniharnia.by
Інфапартнёр — Новы час
Інфа-партнёр — Разам
Інфа-партнёр knihi.by
Інфа-партнёр tuzin.fm
Інфапартнёры — ЭўраБеларусь
Інфапартнёры — Радыё Рацыя
Інфапартнёры — Нашыя Дзеткі
Інфапартнёр — Белсат